Прафiцыт бюджэту — 1,3 трлн
Iгар ГРЫШЫН
Паводле iнфармацыi Мiнфiна Беларусi, прафiцыт рэспублiканскага бюджэту за студзень—верасень гэтага года склаў каля 1,3 трлн рублёў.
Як адзначаюць спецыялiсты мiнiстэрства, перавышэнне расходаў над даходамi бюджэту абумоўлена, галоўным чынам, апераджэннем даходаў, што паступаюць у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, над расходамi. За згаданы перыяд даходы рэспублiканскага бюджэту склалi 20,3 трлн рублёў, расходы — 19 трлн. Такая дынамiка выканання бюджэту па асноўных крынiцах выклiкана апераджальнымi тэмпамi росту макраэканамiчных паказчыкаў, актыўным павелiчэннем аб’ёмаў вытворчасцi ў рэальным сектары эканомiкi, ростам фiнансавых паказчыкаў работы арганiзацый, павелiчэннем беларускага экспарту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi Мiнфiна Беларусi, прафiцыт рэспублiканскага бюджэту за студзень—верасень гэтага года склаў каля 1,3 трлн рублёў |
|