21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iран пачаў абагачэнне ўрану на другiм каскадзе цэнтрыфуг

У Iране некалькi дзён таму быў запушчаны ў халастым тэставым рэжыме другi каскад са 164 цэнтрыфуг для абагачэння ўрану. Учора спецыялiсты завяршылi тэсцiраванне i пачалi вытворчасць ядзернага палiва, перадаюць iнфармагенцтвы. Цяпер спецыялiсты могуць нават назваць дату, да якой Iран атрымае першую порцыю ўзбагачанага ўрану.

ЦРУ ВЫМУСIЛА ГЕРМАНIЮ ПАМОЎЧВАЦЬ ПРА КАТАВАННI ТЭРАРЫСТАЎ

ЦРУ намагалася прымусiць нямецкiх палiтыкаў паўплываць на сваiх еўрапейскiх калег з мэтай паслабiць хвалю пратэстаў з нагоды парушэнняў правоў чалавека ў Марока, дзе ў турмах утрымлiвалася частка захопленых у палон тэрарыстаў. Як сцвярджае брытанская The Guardian, у абмен ЦРУ прапаноўвала забяспечыць доступ нямецкiм дыпламатам да аднаго з членаў «Аль-Каеды», ураджэнцу Германii.

Як адзначае выданне, пасля атрыманай прапановы краiны Еўрапейскага саюза iстотна скарацiлi колькасць крытычных кампанiй, прысвечаных парушэнню правоў чалавека ў краiнах, куды дэпартуюцца падазроныя ў тэрарызме. Практычна звялiся да нуля i расследаваннi з нагоды сакрэтных транспарцiровак тэрарыстаў праз еўрапейскiя аэрапорты.

АЗЕРБАЙДЖАНЦЫ ХОЧУЦЬ ЗАБАРАНIЦЬ ФРАНЦУЗСКУЮ МОВУ

Палiтычны блок «Наш Азербайджан», якi аб’ядноўвае дзесяць партый, патрабуе забаранiць выкладанне французскай мовы ў азербайджанскiх школах i ВНУ.

Акрамя таго прадстаўнiкi блока лiчаць, што ўрад краiны павiнен спынiць дыпламатычныя адносiны з Францыяй i накласцi эмбарга на ўвоз французскiх тавараў. Усе гэтыя меры «Наш Азербайджан» анансуе як «адказ» Парыжу на афiцыйнае прызнанне генацыду армян. Нагадаем, што 12 кастрычнiка нiжняя палата французскага парламента прыняла закон, згодна з якiм адмаўленне генацыду армян з боку турак у 1915—1917 гадах будзе лiчыцца крымiнальным злачынствам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iран пачаў абагачэнне ўрану на другiм каскадзе цэнтрыфуг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика