Грашовыя паштовыя пераводы з-за мяжы
Сяргей КУРКАЧ
Паважаная рэдакцыя, мае бацькi зараз жывуць у Расii. Цяпер яны вырашылi дапамагчы маёй сям’i i выслаць грашовы перавод. Цi трэба мне з гэтай сумы плацiць падаткi? Што трэба рабiць пасля атрымання гэтых грашовых сродкаў?
Вольга Мiльто, г. Маладзечна. Як паведамiла рэдакцыi начальнiк упраўлення Мiнiстэрства па падатках i зборах Галiна Радзюкевiч, В. Мiльто пасля атрымання грашовага пераводу неабходна будзе на працягу месяца наведаць падатковую iнспекцыю па месцы жыхарства. У iнспекцыю атрымальнiца дапамогi павiнна прынесцi даведкi або iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць сваяцтва з асобамi, што перасылаюць сродкi з-за мяжы краiны. Гэта можа быць копiя пасведчання аб нараджэннi, а таксама пасведчанне аб шлюбе, калi ў мацi была яшчэ адна змена прозвiшча. Якiх-небудзь абмежаванняў па памерах атрымання дапамог ад блiзкiх сваякоў не iснуе. Пасля падобнага афармлення неабходных дакументаў спадарыня Мiльто будзе мець iльготу па беспадатковаму атрыманню грашовых пераводаў з-за мяжы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя, мае бацькi зараз жывуць у Расii. Цяпер яны вырашылi дапамагчы маёй сям’i i выслаць грашовы перавод. Цi трэба мне з гэтай сумы плац |
|