Юбiлей альма-матэр беларускай медыцыны
Надзея НIКАЛАЕВА
На эмблеме Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, якi 1 лiстапада адзначыць свой юбiлей, напiсана «Майстэрствам i чалавекалюбствам, працай i ведамi». На думку рэктара БДМУ Паўла Беспальчука, менавiта такiмi якасцямi павiнен валодаць кожны, хто плануе звязаць сваю прафесiйную дзейнасць з медыцынай.
85 гадоў прайшло з таго дня, як пачалiся першыя заняткi на медыцынскiм факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Менавiта з адкрыцця ў 1921 годзе ў сценах БДУ медыцынскага факультэта вядзе свой адлiк гiсторыя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта. Першы яго выпуск адбыўся ўжо праз чатыры гады — у 1925 годзе дыплом урача атрымаў 21 выпускнiк факультэта. Аднак доўгi час медыцынскi факультэт не задавальняў патрэбы краiны ў медыцынскiх кадрах. Таму ў 1930 годзе было прынята рашэнне аб рэарганiзацыi медыцынскага факультэта БДУ ў Беларускi медыцынскi iнстытут. БДМУ быў «пiянерам» у многiх пачынаннях, якiя датычацца правядзення справядлiвай i празрыстай прыёмнай кампанii. Тут першымi ў краiне адмянiлi льготны парадак прыёму для медалiстаў. Прымусiлi выпускнiкоў падрыхтоўчага аддзялення паступаць нароўнi з усiмi абiтурыентамi. Сталi практыкаваць адкрытае залiчэнне ў студэнты ў прысутнасцi абiтурыентаў i iх бацькоў. А калi ў грамадстве яшчэ працягвалiся дыскусii i спрэчкi наконт мэтазгоднасцi правядзення ўступных iспытаў у форме цэнтралiзаванага тэсцiравання, Павел Беспальчук першым з рэктараў ВНУ заявiў аб сваёй гатоўнасцi поўнасцю адмовiцца ад правядзення ўласнай прыёмнай кампанii i правесцi залiчэнне абiтурыентаў па сертыфiкатах цэнтралiзаванага тэсцiравання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На эмблеме Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, якi 1 лiстапада адзначыць свой юбiлей, напiсана «Майстэрствам i чалавекалюбствам, праца
|
|