«Вогненны» трохвугольнiк
Сяргей РАСОЛЬКА, Iгар ГРЫШЫН
Рэўнасць, добра «падагрэтая» алкаголем, стала прычынай гiбелi чалавека на пажары ў вёсцы Осава Бярэзiнскага раёна.
А пачыналася ўсё мiрна i спакойна: дзве сяброўкi сабралiся дома ў адной з iх i нешта адзначалi. Неўзабаве да iх далучыўся i муж 33-гадовай гаспадынi. Пасядзелi, выпiлi i нешта падчас застолля дало падставы жанчыне прыраўнаваць сваю «другую палавіну» да 41-гадовай сяброўкi. Пакрыўджаная гэтым гаспадыня пайшла сустракаць статак кароў. А калi вярнулася, застала абодвух у недвухсэнсоўным становiшчы... Яна выйшла з дому, зачынiла веранду на замок, лiнула на будынак бензiну i падпалiла яго. А потым пайшла да iншых сябровак. Па ўсім вiдаць, што гаспадар, хоць i знаходзiўся ў стане алкагольнага ап’янення, адчуў пах дыму. Ён здолеў выбiць шкло, вылез на двор, сеў непадалёк на лаўку i... закурыў. На нейкiя далейшыя дзеяннi, вiдавочна, ён быў ужо няздольны. Таму пажарных, як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, выклiкалi суседзi. Але ж яны не маглi ведаць, што ў доме знаходзiцца яшчэ нехта... Калi на месца прыбылi выратавальнiкi, будынак быў ахоплены полымем амаль цалкам. Толькi пры тушэннi агню i было знойдзена цела загiнулай жанчыны. Гаспадыня дома затрымана праваахоўнымi органамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэўнасць, добра «падагрэтая» алкаголем, стала прычынай гiбелi чалавека на пажары ў вёсцы Осава Бярэзiнскага раёна
|
|