Даходы насельнiцтва перавышаюць прагнозныя
Iгар ГРЫШЫН
Падводзячы вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны ў студзенi—вераснi гэтага года, у Мiнэканомiкi адзначаюць, што стабiльны эканамiчны рост спрыяў у згаданы перыяд захаванню тэндэнцый апераджальнага росту рэальных грашовых даходаў насельнiцтва.
У прыватнасцi, паводле апошняй iнфармацыi мiнiстэрства, рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва за студзень—жнiвень 2006 года ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам павялiчылiся на 17,8 працэнта пры прагнозе на год 7—8,5 працэнта. Рэальная налiчаная зарплата ў цэлым па рэспублiцы ў студзенi—жнiўнi гэтага года склала 119,4 працэнта да ўзроўню студзеня—жнiўня 2005 года, што перавышае прагноз на 2006 год (8—9 працэнтаў). Сярэднямесячны памер пенсii па ўзросту ў студзенi—вераснi 2006 года ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам павялiчыўся на 28,9 працэнта (прагноз — 16,5—19,5 працэнта) i склаў 251,6 тысячы рублёў, у тым лiку ў вераснi — 260,5 тысячы рублёў. Сярэднямесячны памер мiнiмальнай пенсii па ўзросту павялiчыўся на 23,9 працэнта (прагноз — 13,4—14,2 працэнта) i склаў 148,8 тысячы рублёў, у тым лiку ў вераснi — 155 тысяч рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падводзячы вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны ў студзенi—вераснi гэтага года, у Мiнэканомiкi адзначаюць, што стабiльны эканамiчны рост спры
|
|