Што трэба ведаць пра хлеб?
Апошнiм часам у буйных магазiнах прадстаўлены вельмi разнастайны асартымент хлебабулачных вырабаў, у тым лiку i для дыябетыкаў. Аднак нiякай iнфармацыi (акрамя цаны) аб уласцiвасцях гэтых прадуктаў пакупнiкам не прадастаўляецца. Выходзiць, што мы вымушаны купляць ката ў мяху. Асаблiва гэта датычыцца вырабаў, якiя прадаюцца без полiэтыленавай плёнкi...
У.М. Крымцоў, г. Мiнск — Iнфармацыя аб спажывецкiх якасцях хлебабулачных вырабаў павiнна ўтрымлiвацца або на этыкетцы, якая змяшчаецца пад полiэтыленавую плёнку, або на iнфармацыйным лiстку ў гандлёвай зале, — паведамiла нам старшыня Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганна СУША. — Iнфармацыйны лiст павiнен утрымлiваць наступныя звесткi: найменне прадукта, найменне i месцазнаходжанне вытворцы, вагу, склад прадукта, яго харчовую каштоўнасць, утрыманне вiтамiнаў, калi апошнiя ўносiлiся ў прадукт, клятчаткi, харчовых валокнаў i iншых кампанентаў для спецыяльных прадуктаў з улiкам iх прызначэння, умовы захоўвання, дату выпуску i (цi) тэрмiн прыгоднасцi або тэрмiн захоўвання i iнфармацыю аб сертыфiкацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам у буйных магазiнах прадстаўлены вельмi разнастайны асартымент хлебабулачных вырабаў, у тым лiку i для дыябетыкаў. Аднак нiякай iнфармацы
|
|