У рэдакцыю газеты «Звязда»Рэзананс Дазвольце ад усёй душы падзякаваць Вам за супрацоўнiцтва!Патрыятычная акцыя газеты «Звязда» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь» «Нашчадкi вогненных вёсак», з нашага пункту гледжання, вельмi важная. Тысячы людзей з вялiкай цiкавасцю сачылi за публiкацыямi вашай газеты. Адгукнулiся дзесяткi сведак вогненных вёсак. У мемарыяльны комплекс «Хатынь» з’ехалiся сведкi спаленых вёсак, якiя засталiся жывымi, з усёй Беларусi. Успамiны гэтых людзей, iх расказы не даюць сумнявацца ў сапраўднасцi падзей часоў вайны. Яны — жывы адказ на ўсе пытаннi. Няшмат засталося на нашай зямлi тых, хто з’яўляецца жывым сведкам праўды. Iх становiцца менш з кожным годам. Нядаўна пайшоў ад нас вялiкi праваднiк патрыятычных iдэй, сведка трагедыi вёскi Дальва Мiкалай Пятровiч Гiрыловiч. Памяць, павага i клопат — гэта самае малое, што мы можам i павiнны зрабiць для iх. Акцыя «Нашчадкi вогненных вёсак» не толькi важная, але i своечасовая. За апошнiя дзесяцiгоддзi адбылiся значныя змены ў жыццi народаў былога Савецкага Саюза. Вырасла новае пакаленне. Таму цяпер як нiколi важным з’яўляецца зварот да гераiчнага мiнулага нашых бацькоў i дзядоў. Моладзь павiнна ведаць праўду аб вайне, каб, гледзячы на велiч былога, будаваць заўтрашнi дзень. Асаблiвыя словы ўдзячнасцi хочацца сказаць у адрас карэспандэнта газеты «Звязда» Таццяны Падаляк. Дзякуй ёй за вялiкую працу, прафесiяналiзм i чуйныя адносiны да людзей. У сваю работу яна ўклала душу i сэрца, трагедыю кожнага чалавека прапусцiла праз сябе. Па вынiках акцыi «Нашчадкi вогненных вёсак» у фотадакументальнай экспазiцыi «Хатынь» побач з назвамi вёсак, спаленых з часткай насельнiцтва i не адноўленых пасля вайны, будзе падрыхтаваны стэнд, прысвечаны ўсiм сведкам «вогненных вёсак», якiя прынялi ўдзел у акцыi. Гэта будзе новы погляд на вайну, погляд з вышынi ХХI стагоддзя. Публiкацыi газеты «Звязда» заўжды актуальныя. На старонках вашай газеты закранаюцца тэмы патрыятычнага зместу, iдэйна-маральнага выхавання моладзi, вядзецца вялiкая iдэалагiчная работа. Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» спадзяецца на далейшае супрацоўнiцтва з газетай «Звязда». З павагай дырэктар ДМК «Хатынь» Н.В. Кiрылава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыятычная акцыя газеты «Звязда» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь» «Нашчадкi вогненных вёсак», з нашага пункту гледжання, вельмi важная. Тысячы люд
|
|