Карысная парада
Пры барацьбе з такiмi вiдамi пустазелля, як асот, пырнiк, чартапалох, хвошч можна выкарыстоўваць метад знясiлення. З iм мы ўжо знаёмiлi нашых чытачоў летам, але зараз лiчым мэтазгодным нагадаць, таму што калi не пазбавiцца ад пустазелля зараз, шмат бяды будзе ў наступным годзе. Сутнасць гэтага метаду заключаецца ў тым, што праросткi такiх раслiн выдаляюць, не даючы iм развiць зялёную масу. Пустазелле, прарастаючы з глыбiнi, выкарыстоўвае пажыўныя рэчывы, якiя назапашаны ў каранях. Пакуль расток з’явiцца на паверхнi глебы, корань моцна знясiльваецца. Калi выдаляць белы расток, якi толькi з’явiўся, не даючы яму зелянець, то не паспеўшы назапасiць моц, корань пры паўторным росце праростка знясiльваецца яшчэ мацней i, выпусцiўшы яшчэ адзiн-два разы расткi, губляе моц i гiне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры барацьбе з такiмi вiдамi пустазелля, як асот, пырнiк, чартапалох, хвошч можна выкарыстоўваць метад знясiлення
|
|