У тэрытарыяльных выбарчых камiсiях — пераважна жанчыны
Барыс ПРАКОПЧЫК
З 5 лiстапада па 4 снежня на Гродзеншчыне, як i па ўсёй краiне, праходзiць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Да 12 лiстапада павiнны быць утвораны ўчасткi для галасавання, а да 29 лiстапада — участковыя камiсii. Наступным этапам выбарчай кампанii, з 5 па 14 снежня, стане рэгiстрацыя кандыдатаў у дэпутаты.
Кампанiя па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы 25-га склiкання пачалася ў Гродзенскай вобласцi 11 кастрычнiка. Створаны абласная, Гродзенская гарадская, 17 раённых, 2 гарадскiя (гарадоў раённага падпарадкавання), 14 пасялковых i 186 сельскiх тэрытарыяльных выбарчых камiсiй. Праведзены iх арганiзацыйныя пасяджэннi, дзе выбраны старшынi, намеснiкi старшынь i сакратары камiсiй. Абласную выбарчую камсiiю ўзначалiў генеральны дырэктар ААТ «Гродзенскi камбiнат будаўнiчых матэрыялаў» Леанiд Лучына. Спiсы тэрытарыяльных камiсiй надрукаваны ў мясцовых газетах з указаннем iх месцаў знаходжання i нумарамi тэлефонаў. Паводле iнфармацыi сакратара абласной выбарчай камiсii Вiктара Цыдзiка, на выбарах 2003 года было 190 сельскiх выбарчых камiсiй, а цяпер iх — 186, што звязана з узбуйненнем шэрагу сельсаветаў. Наогул у тэрытарыяльных выбарчых камiсiях задзейнiчаны 2073 чалавекi, сярод якiх 71 працэнт — жанчыны. Тэрытарыяльнымi камiсiямi створаны 3093 акругi па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы, у тым лiку 60 акруг — у абласны Савет. Спiсы выбарчых акруг таксама надрукаваны ў мясцовай прэсе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 5 лiстапада па 4 снежня на Гродзеншчыне, як i па ўсёй краiне, праходзiць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў
|
|