Iнфармацыйную прысутнасць Беларусi на медыя-прасторы краiн-суседзяў трэба пашыраць
Аляксандр Лукашэнка даручыў пашыраць iнфармацыйную прысутнасць Беларусi пры дапамозе канала «Беларусь-ТБ» на медыя-прасторы краiн-суседзяў. Гэта работа павiнна быць узмоцнена, падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы 9 лiстапада, прымаючы з планавай справаздачай памочнiка Прэзiдэнта Беларусi — начальнiка галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Алега Праляскоўскага i старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Аляксандра Зiмоўскага. У час справаздачы прааналiзаваны стан спраў у тэлевiзiйнай галiне. Размова iшла аб рабоце асноўных тэлеканалаў краiны, у прыватнасцi, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii.
*** Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 лiстапада зробiць рабочы вiзiт у Расiйскую Федэрацыю. Кiраўнiк беларускай дзяржавы сустрэнецца ў Маскве з прэзiдэнтам Расii Уладзiмiрам Пуцiным. У ходзе сустрэчы будуць абмяркоўвацца актуальныя пытаннi двухбаковага супрацоўнiцтва. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка даручыў пашыраць iнфармацыйную прысутнасць Беларусi пры дапамозе канала «Беларусь-ТБ» на медыя-прасторы краiн-суседзяў
|
|