Медыкi лечаць цела, а малiтва — душу
Iлона IВАНОВА
У Глускай раённай бальнiцы адкрыты малельны пакой для праваслаўных вернiкаў. У iм тры разы на тыдзень служыць святар з мясцовай Свята-Богаяўленскай царквы айцец Мiкалай.
Малельны пакой з’явiўся ў бальнiцы некалькi месяцаў таму. Паводле пагаднення памiж Мiнiстэрствам аховы здароўя i Беларускай праваслаўнай царквой, глускаму святару аддалi пакой i ўстанавiлi парадак адпраўлення абрадаў. У райбальнiцы звычайна лечацца да сотнi пацыентаў, i ў час службаў малельны пакой заўсёды запоўнены людзьмi: памалiцца прыходзяць i старыя, i маладыя. У бальнiцы нават прайшлi два хрышчэннi. Намеснiк галоўнага ўрача райбальнiцы па медыцынскай частцы Жанна Буеўская мяркуе, што службы ў малельным пакоi могуць аказаць добрае ўздзеянне на хворых людзей, якiя адарваныя ад дома i сваякоў i адчуваюць стрэс. — Хваробы цела — такiя, напрыклад, як гiпертанiя, пнеўманiя, iнфаркт i iншыя — адбiваюцца i на псiхiцы чалавека, — тлумачыць медык. — Мы лечым цела, а вось на лячэнне псiхiкi ў нас няма нi часу, нi магчымасцяў. Таму калi чалавек знойдзе спакой i раўнавагу ў малiтвах i зносiнах з адзiнавернiкамi — гэта вельмi добра. Айцец Мiкалай лiчыць, што малiтва — гэта таксама сродак лячэння, толькi яна лечыць у першую чаргу душу чалавека.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Глускай раённай бальнiцы адкрыты малельны пакой для праваслаўных вернiкаў. У iм тры разы на тыдзень служыць святар з мясцовай Свята-Богаяўленскай ца |
|