21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як i хто цяпло замарозiў?

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Гэтым пытаннем задаюцца не толькi жыхары вёскi Вялiкi Бор Хойнiцкага раёна, але i праваахоўныя органы Гомельскай вобласцi. Справа ў тым, што ў гэтым населеным пункце цяпло для аб’ектаў сацыяльнай сферы i некаторых жылых дамоў выпрацоўвала мясцовая кацельня. I ўсё б нiчога, калi б яна не адслужыла сваё i не апынулася ў аварыйным стане.

Таму надышла чарга пабудаваць тут новую кацельню — блочна-модульную, для чаго з бюджэту летась былi выдзелены фiнансавыя сродкi. Дагавор на ўзвядзенне новабудоўлi дырэктар КЖЭУП «Хойнiцкi камунальнiк» С. заключыў з Гомельскiм РНПУП «Энергiя», пасля чаго, як гаворыцца ў народзе, i пайшло-паехала. А менавiта: на рахунак указанай арганiзацыi-падрадчыка з транзiтнага рахунка ГУ МФ Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi быў спачатку пералiчаны аванс на закупку сыравiны i матэрыялаў для вырабу заказанай канструкцыi, а потым i грошы за выкананыя ў поўным аб’ёме работы па пастаўцы, камплектацыi i мантажу абсталявання кацельнi. Усяго 246 мiльёнаў рублёў.

Тут бы i папляскаць у далонi, бо работы па ўзвядзенню кацельнi, згодна з адпаведным рапартам, закончылiся ў леташнiм лiстападзе. Аднак гэта, як паведамiла нам прэс-група ўпраўлення КДБ Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi, аказалася «лiпай». Бо новай кацельнi ў Вялiкiм Боры i па сёння не iснуе, а працуе старая, якая, паўторымся, знаходзiцца ў аварыйным стане. У вынiку чаго ўпраўленне КДБ i ўзбудзiла ў адносiнах да былога дырэктара «Хойнiцкага камунальнiка» крымiнальную справу па прыметах злоўжывання ўладай або службовымi паўнамоцтвамi.

Яна перададзена ў пракуратуру, i следства ўстанаўлiвае матывы, якiмi кiраваўся С., падпiсваючы «лiпу».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтым пытаннем задаюцца не толькi жыхары вёскi Вялiкi Бор Хойнiцкага раёна, але i праваахоўныя органы Гомельскай вобласцi. Справа ў тым, што ў гэтым н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика