21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацанiў дзейнасць Беларускай калiйнай кампанii

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацанiў работу калектыву Беларускай калiйнай кампанii (БКК), пачынаючы з моманту яе стварэння. Аб вынiках работы кампанii ў гэтым годзе i перспектыўных планах на 2007 год Прэзiдэнту Беларусi далажыў генеральны дырэктар ААТ «Беларуская калiйная кампанiя» Уладзiмiр Нiкалаенка.

На думку Прэзiдэнта, час пацвердзiў слушнасць рашэння аб тым, што беларусы павiнны самi гандляваць сваiм таварам, асаблiва высокалiквiдным, якi карыстаецца вялiкiм попытам на сусветных рынках. «Нядобра, што мы гандлявалi iм праз пасрэднiкаў, не ведаючы нiчога: нi цэн, нi рынкаў. Беларуская калiйная кампанiя адбылася. Мы выйшлi на запланаваныя аб’ёмы i атрымлiваем у краiну тыя грошы, за якiя мы прадаём калiйныя ўгнаеннi. Гэта, вядома, перамога», — заявiў беларускi лiдар.

Уладзiмiр Нiкалаенка пацвердзiў, што рашэнне аб выключэннi ланцуга пасрэднiкаў у працэсе продажу беларускiх калiйных угнаенняў было своечасовым i прынесла вынiк.

Ён паведамiў, што Беларуская калiйная кампанiя рэалiзуе прадукцыю Беларуськалiя i расiйскага Уралкалiя на рынку 68 краiн свету. Штомесяц на гэтыя рынкi пастаўляецца каля 1,2 млн.т калiйных угнаенняў.

«Усё, што сёння вырабляюць Беларуськалiй i Уралкалiй, прадаецца на экспарт. Таму, нягледзячы на iснаваўшыя раней пытаннi з пастаўкамi ў Кiтай i Iндыю, мы маем магчымасць у гэтым годзе выйсцi па грашовай выручцы для Беларуськалiя на ўзровень 2005 года», — праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы Уладзiмiр Нiкалаенка.

БКК пастаўляе калiйныя ўгнаеннi непасрэдна ў 18 краiн Еўропы. Мiж тым, кампанiя ўжо атрымала квоту на пастаўкi ва ўсе 25 краiн ЕС. «У гэтым годзе квоту, дадзеную нам з 12 лiпеня, мы выканалi. Таму ўпэўнены, што запланаваныя пастаўкi 700 тыс.т у наступным годзе мы таксама забяспечым», — сказаў Уладзiмiр Нiкалаенка.

БКК сёння таксама пастаўляе калiйныя ўгнаеннi непасрэдна ў ЗША, шэраг краiн Лацiнскай Амерыкi. На лацiнаамерыканскiм рынку доля кампанii складае 35 працэнтаў.

Як было адзначана, БКК у цэлым заняла вельмi трывалыя пазiцыi ў свеце.

Прэзiдэнт даручыў кiраўнiцтву БКК прыняць меры для замацавання кампанii на замежных рынках i павялiчыць у 2007 годзе пастаўкi калiйных угнаенняў беларускай вытворчасцi.

Перад БКК стаiць задача ў будучым годзе рэалiзаваць 7,5 млн.т беларускай прадукцыi ў 68 краiнах свету, а таксама каля 4,5 млн.т расiйскага калiю.

«Спыняцца нi ў якiм выпадку не трэба. Нам трэба будзе нарошчваць свой экспарт. Разведаных запасаў калiйных соляў, у якiм мае патрэбу ўвесь свет, у нас дастаткова. Мы павiнны выкарыстоўваць гэты рэсурс з карысцю для нашай дзяржавы», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацанiў работу калектыву Беларускай калiйнай кампанii (БКК), пачынаючы з моманту яе стварэння. Аб вынiках работы кампанii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика