Калі жыццё ўдалося...ЧАЛАВЕК I ЯГО СПРАВА З Барысам Васiльевiчам даводзiлася сустракацца часта — выязджалi ў населеныя пункты раёна, дзе неабходна было вырашаць нейкiя праблемы. Аднойчы прыехалi ў в. Дзянiскавiчы, а старшынi Савета няма — адбыў у райцэнтр. Праехалiся па вёсцы i спынiлiся каля паваленага плота. — Вось так рашэннi выконваюцца, — уздыхнуў Асаўцоў i пачаў падымаць той плот. Увогуле, застаць старшыню райсавета ў кабiнеце ўдаецца не часта. А яшчэ ён аказаўся... творчай асобай. Вечарамi спускаецца ў падпол сваёй кватэры i пiша там карцiны. Хоць падпол, у якiм няма дзённага асвятлення, не тая майстэрня, дзе можна займацца жывапiсам. Вядома, што карцiны — не самае важнае ў жыццi Барыса Васiльевiча, бо галоўным заўсёды была работа. — Барыс Васiльевiч, вы ў свой час узначальвалi Ганцавiцкi раён, а затым «падалiся» ў райсавет. Чым гэта было выклiкана? — Дзе мне толькi не давялося працаваць i на якiх пасадах не пабываў. Старшыня калгаса, галоўны эканамiст, старшыня райвыканкама, першы сакратар райкама партыi... Нават пахадзiў у беспрацоўных. А вось калi з’явiлася магчымасць, два склiканнi адпрацаваў старшынёй райсавета. Я нiколi не трымаўся за пасаду — не лiчыў, што гэта самае важнае ў жыццi. А падчас маёй работы старшынёй Ганцавiцкага райвыканкама «вертыкаль» ужо значна памаладзела i натуральна, што ўзначалiлi раён больш маладыя. — А на пасадзе старшынi райсавета перавесцi дух можна цi клопату таксама хапае? — Безумоўна, як тут нi круцi, асноўная нагрузка ляжыць на кiраўнiку раёна, хоць раённы Савет займаецца тымi ж праблемамi, што i выканаўчая ўлада. Ды i, як правiла, многiя кiраўнiкi арганiзацый, прадпрыемстваў i iншых устаноў з’яўляюцца дэпутатамi мясцовых Саветаў. А наконт таго, цi можна перавесцi дух — то гэта можна зрабiць на любой рабоце. Усё залежыць ад таго, як да працы адносiцца канкрэтны чалавек. — На вашу думку, у чым «слабае месца» Саветаў? — На мой погляд, у тым, што ў некаторых кiраўнiкоў не хапае рашучасцi ў адстойваннi свайго пункту гледжання. Калi б старшынi i дэпутаты Саветаў займалi прынцыповую пазiцыю, то з iмi i лiчылiся б на ўсiх узроўнях. — Ганцавiцкi раён у эканамiчным плане — раён праблемны. Гэта накладвае адбiтак на работу Саветаў? — Саветы ў курсе ўсiх спраў раёна, але перамянiць сiтуацыю да лепшага, асабiста ў сельскай гаспадарцы, iм праблематычна. Раён знаходзiцца ў зоне няўпэўненага земляробства, i капрызы стыхii тут адыгрываюць велiзарнае значэнне. Амаль штогод перакрэслiваюцца многiя намаганнi працаўнiкоў раёна... — Ёсць пачуццё шкадавання ў сувязi з тым, што надышоў час развiтацца з работай? Можа, яшчэ нешта не зроблена? — Я рады, што, прайшоўшы нялёгкi жыццёвы шлях, адбыўся як асоба i магу з чыстым сумленнем пайсцi на адпачынак. На жаль, далёка не кожнаму выпадае такая магчымасць. Здароўе яшчэ дазваляе мне займацца актыўнай дзейнасцю, але час пакажа... Цi ёсць пачуццё жалю? Не буду хiтрыць — ёсць, але я лiчу, што пайсцi трэба своечасова, а не чакаць, пакуль табе пра гэта скажуць. — Барыс Васiльевiч, цяпер, напэўна, больш будзеце займацца жывапiсам, сваiмi карцiнамi? — Мне заўсёды хацелася маляваць, хоць мастаком сябе не лiчу. I мой бацька таксама не лiчыў сябе майстрам пэндзля, але пакiнуў мне на памяць нацюрморт, якi я вельмi цаню. Думаю, усё добрае, што ёсць у нас, пера-даецца дзецям i ўнукам. Мой сярэднi сын — лётчык, але ён добра малюе, хоць i ў яго не хапае часу. Хацелася б, каб наша сямейная галерэя папаўнялася карцiнамi прадаўжальнiкаў роду. Апошнiх пяцёра — адзiн унук i ўнучкi. Сымон СВIСТУНОВIЧ. Ганцавiцкi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Ганцавiцкага райсавета Барыс Асаўцоў аб’явiў, што збiраецца на пенсiю, хоць яшчэ крыху мог бы i пачакаць з аб’явай. Але ў кожнага — свой вы
|
|