21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уласны падворак: перашкода цi дапамога?

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

РАЗМОВА АБ НАДЗЁННЫМ

Падсобная гаспадарка — традыцыйны для вяскоўцаў занятак. Клопат пра свае «соткi» заўсёды быў у iх штодзённым «распарадку дня». Прысядзiбная гаспадарка забiрае шмат часу i сiл, ды i затраты ў шэрагу выпадкаў не заўсёды апраўданыя. Разам з гэтым, яшчэ некалькi гадоў таму большасць вяскоўцаў былi проста вымушаны завiхацца на ўласным падворку. Паколькi тады пенсii былi невялiкiя, а ў большасцi калгасаў — мiзэрныя заробкi, i грошай людзям катастрафiчна не хапала.

Апошнiм часам колькасць прыватных падворкаў значна зменшылася. I прычынай таму не толькi старэнне насельнiцтва ў вёсцы.

Крама замест «сотак»

На пачатку гэтага года ў Беларусi налiчвалася 1,16 мiльёна асабiстых падсобных гаспадарак. На прыватных падворках вяскоўцы трымаюць 427 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы (у тым лiку 362,5 тыс. кароў), больш чым 1 мiльён свiней i 95,7 тыс. коней. Гэта вялiкi статак. Як адзначаюць спецыялiсты, удзельная вага жывёлы, якую трымае насельнiцтва, складае ад 10,7 да 57,1 працэнта ад яе агульнай колькасцi.

— Прысядзiбныя гаспадаркi — адзiн з важнейшых сектараў сельскагаспадарчай вытворчасцi, — адзначае начальнiк аддзела рэфармавання дзяржаўнай маёмасцi, фермерства i сацыяльнага развiцця Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Валянцiн Пятроў. — Ад развiцця ўласных падворкаў напрамую залежыць выкананне задач харчовай бяспекi краiны.

На прысядзiбных участках вырабляецца каля 40 працэнтаў валавой вытворчасцi прадукцыi сельскай гаспадаркi: 6—8 працэнтаў збожжа, 85—90 — бульбы i гароднiны, 30—35 — малака, 40—45 — яек, 20 працэнтаў — мяса. Разам з тым аб’ёмы яе няўхiльна змяншаюцца. Пагалоўе кароў у вяскоўцаў штогод скрачаецца на 40—50 тысяч, адпаведна змяншаецца патрэба ў кармах, бульбе, што ў сваю чаргу прыводзiць да скарачэння плошчаў прысядзiбных участкаў, а гаспадарка ў лепшым выпадку складаецца... хiба з курэй. Паводле статыстыкi, 44 працэнты вясковых сем’яў не трымаюць нiякай жывёлы, у 74 працэнтаў няма каровы.

Як лiчыць Валянцiн Пятроў, адна з прычын — дэмаграфiчная сiтуацыя ў вёсцы. Толькi за апошнiя пяць гадоў колькасць насельнiцтва тут скарацiлася амаль на 300 тысяч чалавек. Каля трэцi жыхароў — пенсiянеры, прычым узрост паловы з iх — за 70 гадоў. Яны ўжо не могуць трымаць уласную гаспадарку, а моладзь не хоча гэтага рабiць. Паводле слоў Валянцiна Пятрова, гандлёвае забеспячэнне вёскi ўдасканальваецца, таму неабходныя прадукты харчавання можна без праблем набыць у краме.

Што з КУПамi?

— Толькi буйнатаварнай сельскагаспадарчай вытворчасцi цяжка забяспечыць неабходныя параметры росту i адначасова кампенсаваць змяншэнне аб’ёмаў вытворчасцi на прысядзiбных участках, — упэўнены кансультант упраўлення аграпрамысловага комплексу Мiнiстэрства эканомiкi Аляксандр Будкевiч. — Таму дзяржава напрамую зацiкаўлена ў актыўным развiццi прыватных падворкаў.

Уласны падворак — дадатковыя даходы. Але не толькi. У сённяшнiх умовах не менш важны момант — забеспячэнне занятасцi. У перспектыве, як лiчыць Валянцiн Пятроў, вяскоўцы рэальна змогуць ствараць адметныя структурныя аграпрамысловыя падраздзяленнi (шляхам аб’яднання некалькiх гаспадарак у адну) i больш актыўна выходзiць на рынак. Сёння прыватнiкi маюць права пашыраць плошчу ўласнага ўчастка да 3 гектараў, чым яны актыўна карыстаюцца: сёлета за дзевяць месяцаў выканкамы разгледзелi 690 адпаведных заяў, для апрацоўкi дадаткова выдзелена 0,5 тысячы гектараў сельскагаспадарчых палеткаў. Участкi вяскоўцаў (зноў-такi па iх заявах) уключаюцца ў палi севазвароту аграпрамысловых прадпрыемстваў. У такiм разе праблем застаецца значна менш, паколькi асноўны клопат вяскоўцаў — апрацоўка прысядзiбнага ўчастка.

— У сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вельмi вялiкi аб’ём работы, якi яны павiнны выканаць перш за ўсё, — кажа галоўны эканамiст аддзела па развiццю асабiстых падсобных i сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак i рабоце па закупках прадукцыi ў насельнiцтва Камiтэта сельскай гаспадаркi i харчавання Мiнскага аблвыканкама Марыя Вечар. — Пасля чаго СВК аказваюць дапамогу па апрацоўцы прысядзiбных участкаў вяскоўцам. Не заўсёды такiя работы ўдаецца выканаць у аптымальныя тэрмiны. Для таго, каб дапамога была своечасовая, у вёсцы неабходна ствараць спецыялiзаваныя камунальна-бытавыя структуры.

У асобных месцах такiя падраздзяленнi ўжо створаны i актыўна працуюць. Яны дапамагаюць вяскоўцам у апрацоўцы прысядзiбных участкаў, уборцы ўраджаю, нарыхтоўцы кармоў, рэалiзацыi вырашчанай сельскагаспадарчай прадукцыi. У гэтай рабоце таксама ўдзельнiчаюць фермеры i прыватнiкi, якiя маюць неабходную тэхнiку. Пры арганiзацыях аблспажыўсаюзаў ствараюцца цэнтры кааператыўных участкаў, якiя дапамагаюць у вырашэннi шэрагу надзённых пытанняў — напрыклад, па размолу зерня, сепарыраванню малака, нарыхтоўцы палiва i г.д. Сёлета за студзень—верасень такiх паслуг было аказана на 51,3 мiльярда рублёў.

Як бачым, такая дапамога карыстаецца вялiкiм попытам. Аднак на шляху стварэння КУПаў узнiкаюць цяжкасцi. Адна з асноўных — адсутнасць сродкаў. Справа ў тым, што спачатку ў дзяржаўнай праграме развiцця i падтрымкi асабiстых падсобных гаспадарак грамадзян на 2006—2010 гады на камунальныя ўнiтарныя прадпрыемствы асобнага фiнансавання не прадугледжвалася. I толькi лiтаральна месяц таму адпаведны «радок» нарэшце з’явiўся. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы камунальна-бытавых структур прадугледжана выдзелiць 6,5 мiльярда рублёў. Так што КУПы павiнны атрымаць дадатковы стымул для развiцця.

Надбаўка — у кашальку прыбаўка

Праграма развiцця i падтрымкi падсобных гаспадарак прадугледжвае шэраг стымулюючых мераў. Напрыклад, па асобных пазiцыях на сельскагаспадарчую прадукцыю ўво- дзяцца надбаўкi да закупачных цэн.

— Такi падыход акрэслены ўпершыню, — кажа Аляксандр Будкевiч. — Надбаўка даволi значная — у залежнасцi ад вiду прадукцыi «плюс» складзе ад 16 да 30 працэнтаў. Такiм чынам, удасца павялiчыць даходы вяскоўцаў i зацiкавiць iх у развiццi сваёй падсобнай гаспадаркi.

Цяпер кошт рэалiзацыi ў прыватным i грамадскiм сектарах аграпрамысловай вытворчасцi будзе аднолькавым (раней падобныя прэферэнцыi мелi толькi СВК). Па закупках прадукцыi дзяржава зможа скласцi рэальную канкурэнцыю iндывiдуальным прадпрымальнiкам.

— Падтрымка асабiстых падсобных гаспадарак заўсёды знаходзiцца пад увагай органаў мясцовага самакiравання, — адзначае старшыня Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў Алег Кузняцоў. — Тут адна з галоўных задач — забяспечыць статак свойскай жывёлы кармамi. Наконт гэтага на Мiншчыне не ўзнiкае нiякiх праблем, на працягу года нiводнай адпаведнай скаргi да мяне не паступала. Асноўная работа па падтрымцы падсобных гаспадарак выконваецца сельскiмi Саветамi. Яны вядуць кантроль, а мы дакладна ведаем, хто i колькi жывёлы трымае, што чалавеку неабходна. Работнiкi Саветаў працуюць у цесным узаемадзеяннi з кiраўнiкамi сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Большасць плошчаў вяскоўцаў, занятых збожжавымi, знаходзiцца ў палях севазвароту гаспадарак. Тут усё выконваецца па належнай тэхналогii.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падсобная гаспадарка — традыцыйны для вяскоўцаў занятак. Клопат пра свае «соткi» заўсёды быў у iх штодзённым «распарадку дня». Прысядзiбная гаспадарка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика