Чатыры ахвяры аднаго забойцы
Iгар ГРЫШЫН
У Маладзечне праваахоўнiкi затрымалi мясцовага 22-гадовага жыхара, ад рук якога, як мяркуецца, напярэдаднi загiнулi... чатыры чалавекi.
Горад узрушаны страшным злачынствам, якое было ўчынена ў Маладзечне ў пакоi аднаго з iнтэрнатаў. Ноччу ў панядзелак тут былi знойдзены целы 32-гадовых мужа i жонкi, што пражывалi ў iнтэрнаце, а таксама целы iх гасцей — 59- i 51-гадовага непрацуючых мужчын. Усе ахвяры загiнулi ад нажавых ран, якiя невядомы нанёс няшчасным у вобласць шыi. Супрацоўнiкi следча-аператыўнай групы, якiя працавалi на месцы здарэння, устанавiлi, што трагедыя разыгралася ў пакоi iнтэрната ў нядзелю каля паловы адзiнаццатай вечара. А ва ўчыненнi забойства падазраецца... сын адной з ахвяр, якi расправiўся з людзьмi «на глебе непрыязных адносiнаў». Гэты 22-гадовы падазроны затрыманы праваахоўнiкамi i змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання. Пракуратурай Маладзечанскага раёна па факту ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне праваахоўнiкi затрымалi мясцовага 22-гадовага жыхара, ад рук якога, як мяркуецца, напярэдаднi загiнулi... чатыры чалавекi
|
|