АўтааматарРубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА АўтаадказчыкНЕ ТАРМАЗI! ЗАМЯНI! Падчас першых маразоў у тармазных трубках i шлангах майго аўтамабiля з’явiўся лёд. Не разумею, як гэта здарылася i што рабiць? Наколькi я ведаю, тармазная вадкасць замярзаць не павiнна. Iван Няфёдаў, г. Магiлёў Справа ў тым, што тармазная вадкасць сама па сабе «ўсмоктвае» вiльгаць з атмасферы. Адбываецца гэты працэс, праўда, вельмi павольна. Але, за доўгi час у тармазной вадкасцi збiраецца дастатковая колькасць вады, якая можа нарабiць бяды: у самы адказны момант ваша аўто застанецца без тармазоў. Таму вам неабходна замянiць «састарэлую» тармазную вадкасць на новую. Дарэчы, тармазная вадкасць павiнна стойка пераносiць не толькi нiзкую, але i высокую тэмпературу. У iдэале пажадана, каб тэмпература яе кiпення перавышала 250 градусаў. Аўтаакцыя «ПРЫВIТАННЕ! ФЛIКЕРАМ» Пад такой назвай у Беларусi пачалася рэспублiканская прафiлактычная акцыя. Як паведамiла начальнiк аддзялення ўпраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС Ганна Банадык, мерапрыемствы, што праводзяцца ў рамках акцыi, накiраваны на прафiлактыку дарожна-транспартнага траўматызму сярод пешаходаў у цёмны час сутак. Напрыклад, у школах наладжваюцца вiктарыны, гульнi, пераможцы якiх атрымлiваюць каштоўныя прызы: святлоадбiвальныя элементы — флiкеры. Толькi ў Мiнскай вобласцi ўладальнiкамi флiкераў стануць каля 2,5 тысячы школьнiкаў. Паводле звестак ДАI, менавiта ў асенне-зiмовы перыяд каля 50 працэнтаў пацярпелых у вынiку ДТЗ складаюць пешаходы. Усяго ж за 10 месяцаў гэтага года на дарогах краiны ў вынiку 6439 аварый загiнулi 1273 i атрымалi траўмы 6995 чалавек. Смяротнымi ахвярамi ДТЗ сталi 53 дзiцяцi, 649 — паранены. Аўтадарогi ЗIМА НЕ ЗАСТАНЕ ЗНЯНАЦКУ? Камунальныя службы Беларусi падрыхтавалiся да магчымых сюрпрызаў надвор’я ў зiмовы перыяд. Як паведамiў намеснiк начальнiка ўпраўлення камунальнай гаспадаркi i энергетыкi Мiнжылкамунгаса Анатоль Шагун, для барацьбы з галалёдам на дарогах нарыхтавана больш за 270 тысяч тон пясчана-солевай сумесi. У поўнай «баявой гатоўнасцi» знаходзяцца зараз 3,2 тысячы адзiнак снегаачышчальнай тэхнiкi. Аўтарэйтынг ЯПОНЦЫ — ПА-ЗА КАНКУРЭНЦЫЯЙ Аўтарытэтная арганiзацыя амерыканскiх спажыўцоў Consumer Reports апублiкавала рэйтынг самых надзейных аўтамабiляў 2006 года. З 47 самых надзейных машын розных катэгорый 21 — аўтамабiлi маркi Toyota. На другiм месцы — таксама японскi аўтагiгант Honda, на рахунку якога 11 «чэмпiёнскiх тытулаў». Адметна, што адзiным прадстаўнiком еўрапейскiх аўтавытворцаў у рэйтынгу надзейнасцi аказаўся BMW. А вось Mercedes, якi доўгi час быў сiмвалам надзейнасцi i высокай якасцi, увогуле не трапiў у рэйтынг. Аўтапрам АДНО СЧАПЛЕННЕ ДОБРА, А ДВА — ЛЕПШ Кампанiя Volvo распрацоўвае новую каробку перадач. Новая трансмiсiя Volvo будзе мець механiзм з двума шчапленнямi. Гэта дасць магчымасць значна скарацiць час пераключэння перадач i зробiць аўтамабiль хутчэйшым i больш эканамiчным. Саму працэдуру пераключэння будзе ажыццяўляць аўтаматыка. Пакуль машына будзе набiраць хуткасць, напрыклад, на першай перадачы, «робат» нацiсне на шчапленне i ўключыць у каробцы другую хуткасць. Аўтагараскоп АСЦЕРАГАЙЦЕСЯ «ЛIХАЧОЎ» I «ТАРМАЗОЎ» Дзяржаўтаiнспекцыя Беларусi распачала новы метад прафiлактыкi дарожна-транспартных здарэнняў — складанне гараскопаў для вадзiцеляў i пешаходаў. Пакуль што, як паведамiла начальнiк аддзялення ўпраўлення ДАI МУС Ганна Банадык, астрапрагноз будзе агульным для ўсiх удзельнiкаў дарожнага руху. Сёння мы пачынаем публiкацыю гараскопа на перыяд з 15 па 19 лiстапада ўключна. 15 лiстапада астролагi не рэкамендуюць накiроўвацца ў далёкiя паездкi, калi ў гэтым няма вострай неабходнасцi. Спроба спрачацца з прадстаўнiком закона ў большасцi выпадкаў завершыцца не на карысць парушальнiка. Эмацыйны фон небяспечны для тых, хто не любiць дакладна падпарадкоўвацца iснуючым правiлам, асаблiва ў густанаселеных гарадах i ў шчыльнай плынi руху. 16 лiстапада асаблiвую небяспеку будуць уяўляць удзельнiкi дарожнага руху, якiя нечым усхваляваны. Магчымы масавы траўматызм, звязаны са з’яўленнем на дарозе п’яных вадзiцеляў i пешаходаў. Эмацыйны фон садзейнiчае бяспецы тых, хто не бунтуе, «не плыве супраць цячэння». 17 лiстапада будзе удалым для ўсiх удзельнiкаў дарожнага руху днём, калi яны не будуць парушаць ПДР. Небяспека падсцерагае вадзiцеляў, якiя захочуць выпрабаваць хуткасныя магчымасцi свайго аўтамабiля. Эмацыйны фон дня садзейнiчае праяўленню гонару i пратэсту перад рызыкай. 18 лiстапада варта праявiць пiльнасць на дарозе прафесiйным вадзiцелям, якiя любяць расслабiцца падчас руху. Найбольшую пагрозу ў гэты дзень будуць уяўляць «лiхачы». Эмацыйны фон будзе даволi спакойны да першай паловы дня, i пры добрым самаадчуваннi можна смела адпраўляцца ў падарожжа па новых маршрутах. Пасля абеду ў вадзiцеляў, асаблiва ў жанчын, можа з’явiцца страх i няўпэненасць у сабе. 19 лiстапада небяспеку на дарозе могуць стварыць людзi з запаволенай рэакцыяй. Эмацыйны фон дня звязаны з падсвядомай настройкай людзей на цяжкасцi i разбуральныя здарэннi. Таму неабходна пастаянна карэктаваць сваю ўнутраную свядомасць. У другой палове дня асцерагайцеся асоб, схiльных да рызыкоўных выкрунтасаў i гонак на дарозе. Аўтажарт Адзiн грузiн пытаецца ў другога: — Якая самая доўгая вулiца ў Маскве? — МКАД. Гогi ўжо другi месяц да канца даехаць не можа!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас першых маразоў у тармазных трубках i шлангах майго аўтамабiля з’явiўся лёд. Не разумею, як гэта здарылася i што рабiць? Наколькi я ведаю, тарма
|
|