21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей ЕПIХАЎ: «Танец — гэта тое, што ты хочаш сказаць iншым...»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лiна МАЛIНIНА

Ён вельмi цярплiва ставiцца да эстрадных зорак, з якiмi даводзiцца працаваць i якiх часта неабходна вучыць «з нуля». Ён з аднолькавым задавальненнем ставiць шоу для экстрымальных гонак «Формулы-1» i гламурнага конкурсу «Мiс свету». Ён перажывае, што ў Беларусi няма танцавальнага калектыву, якi быў бы роўны па папулярнасцi расiйскаму «Тодэсу», i марыць, што рана цi позна такi шоу-балет з’явiцца... Пэўна, большая частка суайчыннiкаў запомнiла яго па пастаноўцы канцэртнага нумара Беларусi на «Еўрабачаннi-2006», па вынiках якога, дарэчы, Сяргей ЕПIХАЎ атрымаў прыз за лепшую харэаграфiю.

ДАВЕДКА.

Сяргей Епiхаў мае музычную адукацыю, якую атрымлiваў у музвучылiшчы iмя Глiнкi, беларускай кансерваторыi, Iнстытуце культуры. Пасля заканчэння ВНУ стажыраваўся ў Швейцарыi, дзе канчаткова «перакiнуўся» ў харэаграфiю. Вярнуўшыся ў Беларусь, сабраў свой шоу-балет, якi паспяхова выступае як самастойна, так i ў звязцы з поп-артыстамi, напрыклад, з Палiнай Смолавай.

— Дагэтуль памятаю, як пасля заняткаў у iнстытуце (а яны доўжылiся максiмум да поўдня) я падпрацоўваў, каб зарабiць на жыццё, — узгадвае Сяргей. — Дарэчы, я не разумею цяперашнюю палiтыку навучальных устаноў, дзе кiраўнiцтва ўсiмi спосабамi перашкаджае студэнтам, якiя хочуць самастойнасцi. У нас у кансерваторыi, наадварот, выкладчыкi самi падштурхоўвалi студэнтаў да падпрацоўкi ў якiх-небудзь аркестрах, бо гэта вопыт, якi лiшнiм нiколi не бывае. I за мяжой, у Швейцарыi, я нiколi не прапускаў заняткi, стараўся ад кожнага педагога атрымаць як мага больш iнфармацыi. Бо ўжо тады зразумеў: каб чамусьцi навучыцца, неабходна ўважлiва назiраць, як працуюць прафесiяналы... Вярнуўшыся ў Беларусь, крыху расчараваўся: тут усё было па-ранейшаму цiха, анiякiх зрухаў. Я з натхненнем i iмпэтам нешта расказваю людзям, тлумачу, паказваю, а ў адказ чую: «Мы адчуваем, што гэта крута, але ў нас да гэтага пакуль што не гатовы».

— Можна ж стварыць уласную школу i сабраць там зацiкаўленых людзей, якiя засвояць модныя накiрункi танца...

— Пакуль што гэта толькi ў планах, бо арганiзаваць школу — значыць прывязаць сябе, прымусiць сядзець на адным месцы. Яшчэ некаторы час я дазволю сабе пабыць «вольным мастаком», а потым ужо больш грунтоўна падумаю над заснаваннем уласнай школы.

— На якiм узроўнi развiццё харэаграфii ў Беларусi ў параўнаннi з iншымi краiнамi?

— Нават калi параўноўваць з той жа Расiяй, Украiнай, Польшчай, — мы значна саступаем. Трэба даганяць, а для гэтага трэба абменьвацца iнфармацыяй. У мяне не так даўно ўзнiкла iдэя наладзiць майстар-клас для людзей, якiя займаюцца танцамi прафесiйна або проста любяць гэты занятак. Падобныя мерапрыемствы важныя не толькi для вучняў, але таксама для педагогаў. Дый нават тым, хто проста прыйдзе паглядзець, думаю, будзе цiкава. Часам чалавек не ведае i нават не ўяўляе, на што здольнае яго цела, — таму не выходзiць за рамкi стандартнага набору рухаў. Насамрэч танец — гэта праваднiк думкi, адлюстраванне ўнутранага свету чалавека. Усё залежыць ад таго, што ты хочаш данесцi да iншых мовай танца. Так што нейкiя сустрэчы па абмену вопытам проста неабходныя.

Свой творчы ўзровень Сяргей Епiхаў пакiдае ацэньваць гледачам. I не таму, што такi сцiплы — проста няма часу спынiцца i пахвалiць сябе. Iдэй мноства, усе яны чакаюць рэалiзацыi. Самая свежая — правядзенне майстар-класа ад прыезджых знакамiтых харэографаў — стане рэальнасцю ўжо ў блiжэйшы час.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён вельмi цярплiва ставiцца да эстрадных зорак, з якiмi даводзiцца працаваць i якiх часта неабходна вучыць «з нуля». Ён з аднолькавым задавальненнем с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика