На часовы насцiл заказчык будаўнiцтва выдзелiў дадатковыя сродкiГазета выступiла. Што зроблена? 9 лiстапада ў газеце была надрукавана скарга жыхароў сталiчнага мiкрараёна «Чырвоны Бор», якiя пражываюць у новабудоўлях па вулiцы Адзiнцова. Нагадаем коратка, што побач з iмi зараз узводзiцца яшчэ адна шматпавярхоўка пад будаўнiчым нумарам 83. Тэрыторыя аб’екта, як i належыць, агароджана. Але каб дайсцi ўздоўж будаўнiчай пляцоўкi да прыпынку грамадскага транспарту даводзiцца iсцi або па лужынах, бо тут няма нiякага пакрыцця, або выходзiць на дарогу, што можа быць небяспечным з-за iдучага па ёй транспарту.Як адказаў у мiнулы раз па сутнасцi скаргi начальнiк вытворчага аддзела па будаўнiцтву ААТ «МАПIД» Мiхаiл Ламака, па-першае, будаўнiчая тэхнiка ў гэтым месцы бруду не надае, па-другое, першапачаткова нiякага пакрыцця тут не было, па-трэцяе, часовы насцiл не быў прадугледжаны ў генплане. Праз нейкi час Мiхаiл Вiктаравiч сам звязаўся з рэдакцыяй. Ён паведамiў, што пасля выхаду публiкацыi ў газеце, з якой iм быў азнаёмлены заказчык у асобе прадстаўнiкоў УКБ Мiнгарвыканкама, апошнi знайшоў магчымасць дадатковага выдзялення фiнансавых сродкаў для пракладкi ўздоўж будаўнiчага аб’екта часовай дарожкi. Яна будзе зроблена з жалезабетонных плiт i будзе ляжаць да моманту ўводу дома ў эксплуатацыю. Пасля гэтага, усё той жа «МАПIД» пакладзе тут не часовую, а пастаянную дарожку, а таксама добраўпарадкуе пад’езды да шматпавярхоўкi. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 лiстапада ў газеце была надрукавана скарга жыхароў сталiчнага мiкрараёна «Чырвоны Бор», якiя пражываюць у новабудоўлях па вулiцы Адзiнцова
|
|