Беларусь уносiць важкi ўклад у развiццё iнфармацыйнай прасторы
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Беларусь уносiць важкi ўклад у развiццё мiжнароднай iнфармацыйнай прасторы. Аб гэтым заявiла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi нашай краiны Лiлiя Ананiч учора на ўрачыстай цырымонii адкрыцця 14-й Мiжнароднай прафесiйнай выстаўкi «Прэса-2007» у Маскве.
Яна падкрэслiла, што прадстаўнiкi Беларусi па праву лiчаць маскоўскi форум прэсы сваiм — беларуская дэлегацыя прымае ў iм удзел 14-ы раз. У гэтым годзе на выстаўцы прадстаўлены ўвесь спектр беларускiх СМI — друкаваныя, электронныя, рэгiянальныя. Лiлiя Ананiч адзначыла, што менавiта на маскоўскай выстаўцы «Прэса» беларускiя СМI завязалi кантакты з расiйскiмi рэгiянальнымi выданнямi. «Сёння яны перараслi ў моцныя сувязi», — заявiла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi. Выстаўка «Прэса» — буйнейшы журналiсцкi форум у Расii. У гэтым годзе на ёй прадстаўлена больш як 2,5 тыс. перыядычных выданняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi нашай краiны Лiлiя Ананiч учора на ўрачыстай цырымонii адкрыцця 14-й Мiжнароднай прафесiйнай выста
|
|