Віншаванне народнай артыстцы
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы народную артыстку Беларусi Марыю Захарэвiч з юбiлеем.
«Дзякуючы непаўторнаму таленту i вытанчанаму майстэрству Вы стварылi ў тэатры, кiно, на радыё i тэлебачаннi шэраг запамiнальных жаночых вобразаў, якiя вабяць цэласнасцю характару, душэўнай шчодрасцю i чысцiнёй. Сёння Вы — адна з самых яркiх зорак славутай купалаўскай сцэны — працуеце шчыра i самааддана, з’яўляецеся для маладых пакаленняў артыстаў выдатным прыкладам нястомнага творчага служэння тэатру», — гаворыцца ў вiншаваннi. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Марыi Захарэвiч здароўя, натхнення, поспехаў, новых цiкавых роляў, шчасця i добрага настрою. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы народную артыстку Беларусi
|
|