Смерць... на дне бутэлькi
Iгар ГРЫШЫН
За 10 месяцаў гэтага года ў краiне зарэгiстравана каля 800 наўмысных забойстваў i замахаў, а таксама 217 цяжкiх цялесных пашкоджанняў, якiя пацягнулi смерць пацярпелых.
Як адзначаюць ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi, асноўная прычына падобных трагедый — п’янства: амаль кожнае другое злачынства ў грамадскiх месцах i кожнае трэцяе — у сельскай мясцовасцi ўчыняецца ў стане алкагольнага ап’янення. У Мiнскай, Гродзенскай, Магiлёўскай i Вiцебскай абласцях, а таксама ў сталiцы ад 76 да 80 працэнтаў забойстваў становяцца вынiкам распiцця спiтрных напояў. I хоць у краiне колькасць падобных цяжкiх злачынстваў з года ў год памяншаецца, тым не менш, падобная праблема ўсё яшчэ актуальная. Мiж iншым, сёння на пасяджэннi калегii МУС Беларусi будзе абмяркоўвацца сярод iншых i пытанне па папярэджанню, раскрыццю i расследаванню цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў супраць жыцця i здароўя грамадзян.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 10 месяцаў гэтага года ў краiне зарэгiстравана каля 800 наўмысных забойстваў i замахаў, а таксама 217 цяжкiх цялесных пашкоджанняў, якiя пацягнулi
|
|