21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыгажуня астра

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74

Сярод шматгадовых раслiн асаблiвай разнастайнасцю вiдаў вылучаюцца астры. Яны адрознiваюцца па памерах — ад нiзкiх травянiстых раслiн да кустоў у чалавечы рост; па часу цвiцення — ад ранняга лета да позняй восенi; па афарбоўцы суквеццяў — белыя, жоўтыя, ружовыя, чырвоныя, блакiтныя, фiялетавыя i iнш.

Найбольш цiкавыя асеннiя гатункi. Добрыя яны i тым, што радуюць нас да позняй восенi, калi ў кветнiках ужо няма iншых раслiн, якiя цвiтуць. Прапануем вашай увазе iнфармацыю пра некаторыя з iх.

Астра кустападобная дасягае ў вышыню да 50 см. У гэтай кветкi сцябло моцнагалiнастае, з мяккiм апушэннем. Лiсце цёмна-зялёнае. Суквеццi дыяметрам 3 см. Кветкi — белыя, светла-лiловыя. Цвiце гэта раслiна з сярэдзiны верасня. Рэкамендуемыя гатункi — Дыяна (кветкi ружовыя), Нiабея (серабрыста-белыя).

Астра iтальянская — кусты вышынёй да 60 см. Гэта кветка цалкам апраўдвае назву — каралева астраў. Суквеццi дыяметрам да 4 см. Кветкi лiлова-ружова-сiнiя. Цвiце з лiпеня па кастрычнiк. Эфектна выглядае невялiкiмi групамi (па 3—7 раслiн). Найбольш папулярныя гатункi — Гном (фiялетавыя кветкi), Ружа (ружовыя).

Астра новабельгiйская дасягае ў вышыню 40—150 см. Сцябло моцнагалiнастае, голае цi з апушэннем. Суквеццi дыяметрам да 2 см, сабраны ў мяцёлкi. Шматлiкiя кветкi (у 5—6 радоў) лiловай афарбоўкi. Цвiце ў вераснi. Рэкамендуемыя гатункi — Амецiст (цёмна-лiловыя кветкi), Сансет (фiялетава-ружовыя), Сатурн (блакiтныя).

Астра новаанглiйская (амерыканская) утварае кусты вышынёй да 2 м. Сцябло штамбавае i моцнагалiнастае. Суквеццi дыяметрам да 3—4 см па 25—30 штук, сабраны ў густую гронку. Цвiце з верасня. Рэкамендуемыя гатункi — Ружа Зiгер (ружовыя кветкi), Барс Пiнк (чырвоныя).

Асноўныя рэкамендацыi па догляду

Шматгадовыя астры выключна марозаўстойлiвыя. Яны хоць i светалюбiвыя, але мiрацца з паўценем. Садовыя гатункi аддаюць перавагу багатай карыснымi рэчывамi глебе, iм неабходная дастатковая падкормка арганiчнымi ўгнаеннямi.

На адным месцы шматгадовыя астры растуць 5—6 гадоў. Дзеляць карэнiшча восенню цi вясной. Пры асеннiм дзяленнi познiя гатункi цвiтуць ужо на наступны год. Высакарослыя раслiны саджаюць радзей (на адлегласцi 60х100 см адну ад адной), а невялiкiя — часцей (30х50 см).

Такая пасадка высакарослых гатункаў садзейнiчае хуткаму падсыханню глебы пасля дажджу i расы, дае магчымасць зберагчы раслiны ад захворвання на мучнiстую расу.

Догляд шматгадовых астраў на працягу вегетатыўнага перыяду заключаецца ў перыядычным рыхленнi глебы, выдаленнi пустазелля каля куста, палiвах пры неабходнасцi.

Калi глеба, дзе растуць астры, кiслая, яе неабходна вапнаваць, а нейтральную (час ад часу) угнойваць.

Пасля цвiцення ўсе кветканосы зразаюць садовымi нажнiцамi. Пасля абрэзкi ў глебу вакол кустоў пажадана ўнесцi кампост. Пры такiм доглядзе кусты астраў будуць кампактнымi, а раслiны здаровымi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод шматгадовых раслiн асаблiвай разнастайнасцю вiдаў вылучаюцца астры. Яны адрознiваюцца па памерах — ад нiзкiх травянiстых раслiн да кустоў у чала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика