21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гарачая кава, загар i алкаголь павялiчваюць «шанцы» раку

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

36,6°

Анкалагiчная захворваемасць у Беларусi працягвае «маладзець». Скажам, калi раней рак прастаты выяўляўся пераважна ў старэчым узросце, то цяпер у групу рызыкi трапляюць пяцiдзесяцiгадовыя мужчыны. На рак малочнай залозы хварэюць дваццацi-трыццацiгадовыя жанчыны. «Памаладзеў» таксама рак страўнiка, ныркi i мачавога пузыра. Самае небяспечнае заключаецца ў тым, што ў маладых людзей рак вельмi часта працякае ў «маланкавай» форме i медыкi нават не паспяваюць умяшацца. Яшчэ адна трывожная тэндэнцыя апошнiх гадоў — гэта рост выпадкаў множных формаў раку, калi адну форму раку ў пацыента медыкi вылечваюць, але праз пэўны час ён зноў трапляе да iх, але ўжо з iншай анкалагiчнай паталогiяй...

Штогод у Беларусi рэгiструецца 37 тысяч выпадкаў раку з упершыню выяўленым дыягназам. А ў структуры агульнай смяротнасцi беларусаў анкалагiчныя захворваннi займаюць стабiльна другое месца ўслед за паталогiяй сардэчна-сасудзiстай сiстэмы (13,1 працэнта). На думку анколагаў, прыкладна трэцюю частку анкалагiчных захворванняў можна было б папярэдзiць. Дастаткова сказаць, што ў нашай краiне кожны трэцi хворы на рак з’яўляецца курцом, а курэнне абумоўлiвае да 30 працэнтаў анкалагiчнай паталогii. Сярод iншых фактараў, якiя правакуюць развiццё злаякасных пухлiн, «лiдзiруюць» асаблiвасцi харчавання (35 працэнтаў), iнфекцыйныя агенты (10 працэнтаў), прафесiйныя канцэрагены (4—5 працэнтаў), а таксама ўльтрафiялетавае выпраменьванне, злоўжыванне спiртнымi напоямi, дрэнная экалогiя, рэпрадуктыўныя фактары i нiзкая фiзiчная актыўнасць. Напрыклад, чалавек з залiшняй вагой цела мае большую рызыку «займець» анкалогiю, чым той, хто сочыць за лiшнiмi сантыметрамi на талii — справа ў тым, што тлушчавыя клеткi назапашваюць больш як 45 канцэрагенаў. Вельмi небяспечная ў анкалагiчным плане таксама любоў да празмерна гарачай ежы, якая правакуе развiццё раку страўнiка i стрававода.

Анкалагiчныя захворваннi органаў жаночай палавой сферы спецыялiсты звязваюць з гарманальнымi парушэннямi, узроставымi фактарамi, iнфiцыраваннем вiрусам папiломы чалавека, збоямi ў iмуннай сiстэме, хранiчнымi стрэсамi, атлусценнем, наяўнасцю фонавых захворванняў, нерэалiзаванай рэпрадуктыўнай функцыяй i наяўнасцю спадчыннай схiльнасцi да ракавых захворванняў. Так, рак малочнай залозы, выяўлены ў двух пакаленнях адной сям’i (у бабулi i мацi), на 50 працэнтаў павялiчвае рызыку займець падобныя праблемы i ва ўнучкi. Дарэчы, у жанчын злаякасныя захворваннi органаў рэпрадуктыўнай сiстэмы займаюць каля 50 працэнтаў сярод выяўляемых выпадкаў раку. Найбольш часта выяўляецца рак малочнай залозы — 17,6 працэнта ад агульнай колькасцi, цела маткi — 7,6 працэнта, шыйкi маткi — 4,8 працэнта i яечнiкаў — 4,4 працэнта. Паводле слоў кiраўнiка аддзела анкагематалогii НДI анкалогii i медыцынскай радыялогii Iрыны Касенка, сёння рак цела маткi стаў праблемай нумар адзiн для многiх краiн свету, у тым лiку i для Беларусi. Так, за перыяд з 1972 па 2005 год захворваемасць на рак гэтай лакалiзацыi вырасла ў нашай краiне больш чым у пяць разоў. Зараз пiк захворваемасцi прыпадае на ўзроставую групу ад 45 да 47 гадоў...

Адна з галоўных складовых паспяховага лячэння раку — гэта выяўленне яго на пачатковых стадыях. Медыкi сцвярджаюць, што лячэнне раку на першай i другой стадыях гарантуе чалавеку захаванне жыцця. Але многiя з хворых, якiм патрабуецца спецыялiзаваная медыцынская дапамога, элементарна баяцца пачуць свой дыягназ, таму i адцягваюць да апошняга свой вiзiт да ўрача. Магчыма, анколагам трэба часцей гаварыць услых аб тым, што рак больш не з’яўляецца невылечнай хваробай. Так, дзякуючы мерам, што прадпрымалiся рэспублiканскай анкалагiчнай службай, пачынаючы з 70-х гадоў удалося захаваць жыццё 196 тысячам чалавек. Больш за палову з гэтай колькасцi пацыентаў пераадолелi тэрмiн у пяць гадоў. Лiчыцца, што праз пяць гадоў пасля праведзенага лячэння хвароба павiнна канчаткова адступiць ад чалавека...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анкалагiчная захворваемасць у Беларусi працягвае «маладзець». Скажам, калi раней рак прастаты выяўляўся пераважна ў старэчым узросце, то цяпер у груп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика