Колькасць статка i яго прывагi напрамую ўплываюць на памер заробку
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 З вёскi Слабада-Кучынка Капыльскага раёна патэлефанавала жонка даглядчыка буйной рагатай жывёлы, якi працуе на мясцовай ферме. Сутнасць яе скаргi зводзiлася да таго, што ў мужа зусiм малы заробак, хоць яго працоўны дзень доўжыцца 7 гадзiн.«Калi ў пачатку года ён толькi ўладкаваўся сюды, заробак складаў каля 300 тысяч рублёў. Так плацiлi месяцы тры, а потым зарплата пачала iмклiва знiжацца. У лiпенi, напрыклад, даглядаючы статак у 40 галоў, ён зарабiў 46 тысяч, у кастрычнiку, калi пад яго наглядам было 79 галоў, — 84 тысячы рублёў. Нядаўна 11 бычкоў у мужа забралi, прычым не ўзважыўшы. Значыць, ён страцiць грошы, а нехта знойдзе?..» Па даручэнню начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Капыльскага райвыканкама Iвана Горбача, праверкай выкладзенай заяўнiцай iнфармацыi з выездам на месца займаўся галоўны бухгалтар упраўлення Генадзь Мiсевiч. Пасля вяртання з сельскагаспадарчага фiлiяла «Крынiца» ААТ «Мiнскрамбуд» ён паведамiў наступнае. — На памер заробку даглядчыка жывёлы ўплывае шэраг фактараў. Па-першае, норма — велiчыня статка, якая павiнна складаць 80 галоў. У мужа вашай заяўнiцы апошнiя месяцы колькасць жывёлы, якую ён даглядаў, вагалася ад 26 да 40 галоў. Па-другое, ёсць залежнасць ад велiчынi прывагi, — сказаў Генадзь Мiхайлавiч. — У даглядчыка яна за апошнi месяц складала крыху больш за 300 грамаў сярэднясутачна. У той жа час трэба, каб было 600—700 грамаў, нават да кiлаграма для бычкоў. Тым больш што i кармы ёсць. Зыходзячы з вышэйсказанага, за кастрычнiк гэтаму работнiку была налiчана заработная плата ў памеры 92 тысячы рублёў. Улiчваючы зварот у рэдакцыю, згодна з загадам кiраўнiка гаспадаркi № 296, памянёнаму даглядчыку было даналiчана 67,2 тысячы рублёў — да ўстаноўленага дзяржавай мiнiмальнага памеру заработнай платы. Што датычыцца бычкоў, якiх забралi з-пад нагляду работнiка, паводле слоў Генадзя Мiсевiча са спасылкай на прадстаўнiкоў адмiнiстрацыi гаспадаркi, жывёла была ўзважана, пра што ёсць адпаведныя запiсы ў дакументах. На момант нашай гутаркi з галоўным бухгалтарам упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама заяўнiкi яшчэ не атрымалi тлумачэнняў з яго вуснаў, аднак Генадзь Мiсевiч паабяцаў зрабiць гэта ў блiжэйшы час.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Слабада-Кучынка Капыльскага раёна патэлефанавала жонка даглядчыка буйной рагатай жывёлы, якi працуе на мясцовай ферме. Сутнасць яе скаргi звод |
|