Сiноптыкi не выключаюць, што ў лесе зноў з’явяцца грыбы
Сяргей КУРКАЧ
Такое, як сёлетняе цёплае надвор’е ў другой палове лiстапада, бывае ў Беларусi раз у 10 гадоў, адзначыла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Валянцiна Скрабец.
У выхадныя надвор’е на тэрыторыi Беларусi будзе фармiравацца пад уплывам зоны павышанага цiску, якая распаўсюдзiцца з поўдня Еўропы. Iстотных ападкаў, за выключэннем паўночных раёнаў рэспублiкi, не чакаецца. Сiноптыкi зноў папярэджваюць, што ў гэтыя днi i ранiцай, i ноччу, i нават удзень амаль паўсюдна будуць вельмi моцныя туманы. Тэмпература паветра ноччу 25—27 лiстапада будзе не вышэй плюс 1—7 градусаў, удзень — 5—11 цяпла. У апошнiя днi лiстапада на паўночны ўсход краiны завiтае атмасферны фронт з поўначы Еўропы, якi прынясе з сабой невялiкiя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. Iстотна знiзiцца тэмпература паветра, калi на працягу сутак яна будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 2 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, з першых дзён снежня надвор’е пачне пераходзiць на зiмовы рэжым са снегам i маразамi. Мiж iншым, расiйскiя спецыялiсты падлiчылi, што сёлетняя зiма на еўрапейскай частцы кантынента будзе прыкладна на 3—4 градусы цяплейшай, чым у мiнулыя гады. Больш за тое, паводле меркавання экспертаў, пасля мяккай зiмы нас чакае вельмi ранняя i хуткая вясна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое, як сёлетняе цёплае надвор’е ў другой палове лiстапада, бывае ў Беларусi раз у 10 гадоў, адзначыла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэ
|
|