21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Стратэгiя» дубца i пернiка

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ

Погляд

Еўрапейскi Саюз дэклараваў новую стратэгiю ў адносiнах да Беларусi

Праўда, нават пры паверхневым вывучэннi дакумента ўзнiкае адчуванне, што «молодая была не молада». А агульная фармулёўка стратэгii нагадвае старую формулу: «ты мне — я табе». Ды яно сабе, калi б торг быў сумленны.

Якi ж «прарыў» у адносiнах прапануюць еўракамiсары беларусам? Сярод магчымых станоўчых змяненняў даволi шмат абстракцый. I, на жаль, крывадушнасцi. Такое адчуванне, што ўверавалi еўрапейскiя чыноўнiкi ў партрэт «цёмных i забiтых» беларусаў, якi так красамоўна малюе айчынная псеўдаапазiцыя падчас частых ваяжаў на Захад.

Узяць хоць той жа «спрошчаны парадак уезду беларускiх грамадзян у краiны ЕС». Гучыць заманлiва. Але, натуральна, узнiкае пытанне, як гэта стасуецца з планамi ўсё таго ж ЕС аб сур’ёзным павышэннi кошту шэнгенскiх вiз для беларусаў з 1 студзеня будучага года? Ды i чэргi да пасольстваў Францыi, Германii, Лiтвы, у якiх нашы суайчыннiкi ў свой час правялi не адны суткi, «пашырэнню чалавечых кантактаў памiж Беларуссю i Еўропай» зусiм не спрыяюць. Пра мытнае афармленне на той жа мяжы Польшчы i Беларусi ўжо нават анекдот з’явiўся:

Пасля шматгадзiннага стаяння ў чарзе на польскай тэрыторыi расiянiн пытаецца ў польскага мытнiка:

— Пан, калi фашысты прыйшлi ў Польшчу?

— ...У 1939-м.

— А ў Беларусь?

— ...У 1941-м.

— Зразумела. Напэўна, увесь гэты час на мытнi афармлялiся...

Сярод iншых «выгод», якiмi ў выпадку добрых паводзiнаў абяцаюць ашчаслiвiць беларусаў, «узмацненне супрацоўнiцтва ў галiне абароны навакольнага асяроддзя», стварэнне большай колькасцi працоўных месцаў, падтрымка слаба сацыяльнаабароненых груп насельнiцтва, дапамога ў мадэрнiзацыi транспартных i энергетычнай сетак, прадастаўленне магчымасцi атрымання адукацыi ва ўнiверсiтэтах ЕС... Паводле слоў еўрачыноўнiкаў, «Беларусь да гэтага дня атрымала намнога менш дапамогi, чым яе суседзi». У прыватнасцi, Украiна i Малдова.

На жаль, i за гэтымi «шчодрымi» прапановамi маячыць цень справаздач псеўдапатрыётаў аб сiтуацыi ў Беларусi. Калi б еўракамiсары азнаёмiлiся з рэальным становiшчам у нашай краiне, яны б ведалi, што дзяржава штогод выдаткоўвае толькi на лiквiдацыю наступстваў чарнобыльскай катастрофы каля мiльярда долараў. У той час, як ЕС за ўсе гады, што мiнулi з дня трагедыi, на ўсё пра ўсё выдаткаваў нешта каля 10 мiльёнаў. Прычым не без падстаў даводзiцца сумнявацца, што ўсе яны былi выкарыстаны па прызначэнню, а не на правядзенне гучных акцый той жа беларускай апазiцыi а-ля «Чарнобыльскi шлях».

Тое ж можна сказаць i пра стварэнне новых працоўных месцаў. Ну не могуць нават уявiць сабе еўрачыноўнiкi, што беспрацоўе ў Беларусi сёння вагаецца ў межах аднаго працэнта. У той жа Германii гэты паказчык у 10 разоў вышэй!

Беларускiя дарогi смела дадуць фору лiтоўскiм i польскiм. А пра навучанне ў польскiх унiверсiтэтах лепш спытаць беларускiх студэнтаў, якiя на хвалi беспарадкаў падчас прэзiдэнцкiх выбараў накiравалiся грызцi гранiт еўрапейскай навукi. Ох, i не салодкiм ён iм паказаўся. Дарэчы, як i «славутая» еўрапейская гасцiннасць.

Пра выгоды, якiмi ўжо карыстаюцца Украiна i Малдова (адна з бяднейшых краiн Еўропы), беларусы ведаюць не па чутках. I ўзровень жыцця, i памеры знешняга доўгу, заробкаў, стыпендый, пенсiй сведчаць не на карысць такога еўрасупрацоўнiцтва. Iншага, на жаль, не прапануюць. Пра тое ж членства ў ЕС, абяцанае Украiне перад прэзiдэнцкiмi выбарамi, апошняя па-ранейшаму толькi марыць.

I што ж за гэта «паляпшэнне жыцця» патрабуюць ад Беларусi? Адразу адзначым, сцiплымi запросы еўраапаратчыкаў не назавеш. Сярод тузiна жорсткiх патрабаванняў — адмена смяротнага пакарання, вызваленне злачынцаў, асуджаных быццам бы па палiтычных матывах, дазвол няўрадавым арганiзацыям атрымлiваць замежную дапамогу (пра дзейнасць такiх арганiзацый яскрава сведчыць нядаўнi шпiёнскi скандал у Расii, каляровыя рэвалюцыi ў рэспублiках былога СССР), ультыматум урада з патрабаваннем абараняць правы нацыянальных меншасцяў (чытай: заплюшчыць вочы на прыход да кiраўнiцтва нацыянальных саюзаў празаходнiх стаўленiкаў), захаванне права грамадзян на членства ў прафсаюзах (хто ж яго адбiраў?)...

Вiдавочна, што як некаторыя прапановы, так i патрабаваннi Еўракамiсii да Беларусi носяць разрознены характар, сведчаць пра слабае веданне рэальнай сiтуацыi ў нашай краiне. Складваецца ўражанне, што гэтая «новая iнiцыятыва» была сшытая на хуткую руку i нiткамi не зусiм у колер. Што, у такiм выпадку, вымусiла Еўрасаюз пайсцi на такi паспешлiвы крок? Адказ доўга вышукваць не давядзецца. Хутчэй за ўсё дзейнiчаць еўрарэфарматараў прымусiла ахаладжэнне адносiнаў памiж Беларуссю i Расiяй на фоне паставак энерганосьбiтаў. Дарэчы, своеасаблiвы званочак у бок знешняй палiтыкi РФ. Аднак, нягледзячы нi на што кiдацца ў даволi жорсткiя абдымкi Еўрасаюза для Беларусi таксама было б неразумна. Сапраўды, на першы погляд усё выглядае так, быццам бы ЕС працягвае нам руку дапамогi. Але не варта забываць, што ў другой руцэ Еўропы зусiм не салодкi пернiк: ЕС па-ранейшаму пагражае нашай краiне ўвядзеннем санкцый. 6 кастрычнiка новыя члены Еўрасаюза — у асноўным суседзi Беларусi — блакiравалi такую прапанову. Аднак Еўракамiсiя поўная рашучасцi дабiцца свайго. Ну хто ж так сябруе?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскi Саюз дэклараваў новую стратэгiю ў адносiнах да Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика