21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтаадказчык

ШЫПIЦЬ АКУМУЛЯТАР АБУРАНЫ

Паставiў новы акумулятар. Ён спраўна запускае рухавiк i ўвогуле не стварае нiякiх праблем, аднак батарэя моцна шыпiць. У чым прычына?

Вiктар ЛАЗКОЎСКI, Жодзiна.

Хутчэй за ўсё, вы набылi батарэю з маркiроўкай «калiй». Звычайна, для паляпшэння лiцейных уласцiвасцяў у свiнец дадаюць крыху сурмы, што павялiчвае самаразрад i газавыдзяленне. Але некаторыя вытворцы акумулятараў замест сурмы выкарыстоўваюць калiй. У аўтамабiлi, якi не мае праблем, «калiевы» акумулятар паводзiць сябе цiха. Аднак варта на некалькi вольт падняцца напружанню, напрыклад, пры няспраўнасцi адпаведнага рэгулятара, як пачынаецца моцнае выдзяленне калiю i батарэя «злосна» шыпiць.

Аўталiкбез

ЗАШЫФРАВАНЫ КОЛЕР

Падчас выбару аўтамабiля па рэкламных аб’явах многiя пакупнiкi не ведаюць, як расшыфраваць назву колеру «жалезнага каня». Сапраўды, звычайнаму аўтааматару, не ўбачыўшы на свае вочы, цяжка разабрацца, як выглядае машына колеру «аванцюрын» цi «вавiлон». Таму мы пачынаем публiкацыю тэкставага варыянту колеравай кнiжкi з указаннем кода кожнага колеру.

«Аванцюрын» — чорны металiк (код 602), «Адрыятыка» — блакiтны «неметалiк» (код 425), «Аквамарын» — металiк колеру марской хвалi з блакiтным адценнем (код 460), «Альпiйскi» — белы металiк (код 205), «Аметыст» — бэзавы металiк (код 145), «Антылопа» — залацiста-бэжавы металiк (код 277), «Афалiна» — светла-зялёны металiк з бiрузовым адценнем (код 421).

Аўтарэйтынг

«ЧОРТАЎ ТУЗIН» САМЫХ БЯСПЕЧНЫХ

Амерыканскi страхавы iнстытут бяспекi дарожнага руху вызначыў 13 самых бяспечных мадэляў аўтамабiляў 2007 года.

Па вынiках краш-тэстаў лепшай у «бiзнэс-класе» стала «Audi A6». У «чортаў тузiн» трапiла таксама «Audi A4»: разам з «Saab 93» i «Subaru Legacy» яна стала лепшай сярод машын сярэдняга памеру. Самымi бяспечнымi мiнiвэнамi прызнаны «Hyundai Entourage» i «Kia Sedona». У класе вялiкiх ўсюдыходаў перамаглi «Mercedes ML» i «Volvo XC90». Лепшымi «джыпамi» сярэдняга памеру сталi «Acura RDX», «Honda Pilot» i «Subaru B9 Tribeca». У «кампактным сямействе» не было роўных «Honda CR-V» i «Subaru Forester».

Аўтагараскоп

АСЦЯРОЖНЕЙ НА ПАВАРОТАХ

На гэтым тыднi чакаецца экстрэмальная абстаноўка на дарогах. Найбольшую небяспеку трэба чакаць на крутых паваротах.

29 лiстапада ўдача будзе спадарожнiцай тых, у каго прыўзняты настрой. Асаблiвую асцярожнасць варта праявiць пры перасячэннi перакрыжаванняў дарог.

30 лiстапада трэба быць вельмi ўважлiвым пры праездзе па гравiйных дарогах i тунелях. Для вадзiцеляў непажадана паддавацца на правакацыi iншых удзельнiкаў дарожнага руху i высвятляць адносiны. Прычынай стварэння аварыйных сiтуацый могуць быць няспраўныя транспартныя сродкi. У другой палове дня пажадана спалучаць смеласць з асцярожнасцю.

1 снежня любое свавольства на дарозе можа прывесцi да бяды. З непрадбачнымi сiтуацыямi могуць справiцца толькi вопытныя вадзiцелi i законапаслухмяныя пешаходы. Вельмi непажадана накiроўвацца ў далёкiя падарожжы.

Эмацыйны фон дня вельмi напружаны. У другой палове дня ўзрасце верогоднасць з’езду ў кювет i перакульвання транспартных сродкаў.

2 снежня абяцаюць быць паспяховымi кароткiя паездкi. У гэты ж дзень вялiкай небяспекай пагражае недастатковая ўвага да дарожных знакаў. Асаблiва пiльна трэба назiраць за правiламi паводзiнаў дзяцей на дарогах. Эмацыйны фон дня спакойны, рэакцыi могуць быць замаруджанымi. У другой палове дня найменш абароненымi будуць тыя, хто рухаецца па ажыўленых магiстралях. Таму трэба выконваць усе меры бяспекi.

3 снежня многае будзе залежыць ад узаемнай ветлiвасцi ўдзельнiкаў дарожнага руху. Найбольшая пагроза будзе сыходзiць ад парушальнiкаў чарговасцi праезду перакрыжаванняў дарог. Неасцярожныя пешаходы нават удзень рызыкуюць стаць вiноўнiкамi аварыйных сiтуацый. Напрыканцы сутак узнiкне вялiкая верагоднасць сутыкнення з нерухомым транспартным сродкам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паставiў новы акумулятар. Ён спраўна запускае рухавiк i ўвогуле не стварае нiякiх праблем, аднак батарэя моцна шыпiць. У чым прычына?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика