Зiма пакуль без маразоў
Сяргей КУРКАЧ
У першыя днi снежня сярэднясутачная тэмпература паветра была на 1—6 градусаў вышэй клiматычнай нормы.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, на гэтым тыднi наша краiна зноў трапiць пад уплыў паветраных мас, якiя завiталi да нас з боку Атлантычнага акiяна. Менавiта таму ў Беларусi захаваецца павышаны тэмпературны рэжым. У першай палове тыдня невялiкiя дажджы чакаюцца па ўсёй тэрыторыi рэспублiкi. Пачынаючы з 7 снежня, ападкi будуць назiрацца ў паўночна-заходняй частцы Беларусi. Толькi ў нядзелю сур’ёзная зона ападкаў распаўсюдзiцца на многiя рэгiёны нашай краiны. Тэмпература паветра ўначы на гэтым тыднi будзе вагацца ад 0 да плюс 7 градусаў. На поўднi краiны слупок тэрмометра можа апусцiцца да 2 градусаў марозу. Тэмпература паветра ўдзень чакаецца ад 2 да 8 градусаў цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першыя днi снежня сярэднясутачная тэмпература паветра была на 1—6 градусаў вышэй клiматычнай нормы
|
|