«Белтэлекам»: прынцып «аднаго акна»
Надзея НIКАЛАЕВА
У Мiнску з нядаўняга часу падключыцца на ўсе асноўныя паслугi РУП «Белтэлекам» можна ў адным месцы.
Пад дахам Мiжнароднага цэнтра камутацыi (вулiца Захарава, 55) было вырашана аб’яднаць паслугi Мiжнароднага цэнтра камутацыi i фiлiяла РУП «Белтэлекам» «Мiнская гарадская тэлефонная сетка». Такая «канцэнтрацыя» ўсiх асноўных паслуг у адным цэнтры павiнна, паводле задумкi работнiкаў РУП «Белтэлекам», спрасцiць задачу як прыватным асобам, так i арганiзацыям, якiя пажадаюць пракансультавацца або заключыць дагавор. Для прыкладу, у сэрвiсным цэнтры могуць падказаць, як на базе паслуг Iнтэлектуальнай платформы арганiзаваць i правесцi iнтэрактыўные апытанне, як займець уласную даведачна-iнфармацыйную службу цi наладзiць вiдэаканферэнцсувязь. Рэжым працы сэрвiснага цэнтра — з панядзелка па пятнiцу з 8.30 да 19.00 без абедзеннага перапынку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску з нядаўняга часу падключыцца на ўсе асноўныя паслугi РУП «Белтэлекам» можна ў адным месцы
|
|