21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сціпла, чыста, з душой

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Менавiта такое ўражанне робiць звычайны Дом культуры ў вёсцы. А галоўнае багацце вясковых устаноў культуры — гэта iх супрацоўнiкi-энтузiясты. Як, напрыклад, у вёсцы Варанiно Быхаўскага раёна.

Дом культуры ў Варанiно месцiцца ў вялiкiм старым будынку, пабудаваным у 60-я гады мiнулага стагоддзя. Гаспадары як могуць клапоцяцца пра будынак, ён даволi прыстойна выглядае, але ўсё ж апошнiя некалькi дзесяткаў гадоў у iм не рабiлi капiтальнага рамонту. Тым не менш тутэйшыя работнiкi культуры чакаюць паляпшэння «жыллёва-працоўных умоў». Iх надзеi звязаныя з тым, што Варанiно ў будучым годзе стане аграгарадком, i з агульным добраўпарадкаваннем, i Дом культуры пачне новае жыццё.

А пакуль працуюць так, i не скардзяцца. У культурнай сферы вёскi — нешматлiкая, але дружная каманда. Бiблiятэкар Алена Салохiна пасля заканчэння iнстытута культуры вярнулася працаваць у родную вёску. Яна гаворыць, што ведае тут усiх i ўсе ведаюць яе, а таму ўзялася весцi летапiс вёскi: збiрае па крупiнках яе гiсторыю i хоча, каб захавалася памяць пра людзей, якiя жылi i жывуць у Варанiно. А яшчэ Алена вельмi любiць родную прыроду i таму арганiзавала пры бiблiятэцы дзiцячы экалагiчны клуб.

Людмiла Варонiч стала дырэктарам Дома культуры ўсяго некалькi гадоў таму, калi прыехала ў Варанiно разам з мужам Вiктарам Колесавым. Новая сям’я шукала месца жыхарства i працу, i знайшла ў гэтай вёсцы на Быхаўшчыне. Вiктар Колесаў стаў мастацкiм кiраўнiком Дома культуры, i пра сябе без сарамлiвасцi гаворыць, што можа ўсё: іграе на баяне, спявае, вядзе вакальную групу. Да Людмiлы цягнуцца дзецi, i яна ахвотна запаўняе iх вольны час вышываннем, маляваннем i вырабам цiкавых падзелак. «Я хачу, каб мае i ўсе вясковыя дзецi былi занятыя добрай справай i каб нешта прыгожае бачылi ў сваiм жыццi», — тлумачыць Людмiла.

Разам з трыма сынамi муж i жонка стварылi сямейны гурт «Надзейка»: галава сям’i спявае, а жанчына i дзецi робяць iнсцэнiроўку. Такi шоу-гурт мае вялiкi поспех, i сведчаннем таму — дыпломы i граматы ў рамках на сценах.

Нават прыбiральшчыца Дома культуры Нiна Мельнiкава не хоча быць у баку ад культуры. Забяспечыўшы ў будынку чысцiню i ўтульнасць, яна першая рвецца яшчэ спяваць i танцаваць, браць удзел у вечарынах. Мае вялiкi стаж у мясцовай самадзейнасцi — 22 гады!

— У будынку Дома культуры прайшла мая маладосць, я тут i замуж выходзiла, — усмiхаецца Нiна. — Цяпер маёй дачцэ 14 гадоў, i тут праходзiць ужо яе маладосць. Хачу, каб i ўнукi тут былi, i каб усе хадзiлi ў Дом культуры. Каб тут было весела i добра — вось такое будучае павiнна быць у сельскай культуры.

Моднае цяпер крэатыўнае мысленне ва ўмовах абмежаваных сродкаў мясцовыя культработнiкi дэманструюць ва ўсiм: нават кветкi пасадзiлi ў запоўненыя зямлёй старыя мэблевыя скрынi, якiя паставiлi на драўляныя пянькi. Робiцца з таго, што пад рукамi, а глядзiцца проста шыкоўна.

Увогуле рубель альбо культура — зусiм не актуальная дылема для варонiнскай суполкi работнiкаў культуры, якiя вельмi любяць сваю працу.

— Колькi грошай чалавеку нi дай, усё роўна будзе мала, — смяецца Алена Салохiна. — I гэта не галоўнае ў жыццi. Калi ў сферы культуры працуюць людзi творчыя i ставяцца да працы з душой, да iх iдуць. I дас нас вяскоўцы прыходзяць з задавальненнем.

Вялiкая глядзельная зала Дома культуры — з балконам, чалавек на 300 — запаўняецца на вялiкiя святы, напрыклад на Новы год i на справаздачныя канцэрты. А цяпер тут працуюць над iдэяй правядзення конкурсу «Мiс Варанiно», якi непазбежна выклiча ўсплеск глядацкай цiкавасцi.

У больш «дэмакратычнай» танцавальнай зале тры днi напрыканцы тыдня праходзяць дыскатэкi i вечарыны адпачынку. Моладзi не так шмат, як хацелася б, але прыходзяць танцаваць цэлымі сем’ямi, тым больш калi Колесаў іграе полькi, вальсы i спявае песнi 1970-80-х гадоў. Моладзi таксама падабаецца музыка ў стылi «рэтра». Квiток на дыскатэку цi канцэрт каштуе сёння 420 рублёў, з гульнявой праграмай — 950.

Дзякуючы дапамозе старшынi Следзюкоўскага сельскага Савета Антанiны Яроменка, Дом культуры ў Варанiно атрымаў апаратуру i музычныя iнструменты. Цяпер тут мараць пра новыя карысныя рэчы: напрыклад, камп’ютары i караоке, якiмi моцна цiкавяцца маладыя людзi. I яшчэ — пра вiдэакамеру, каб зняць вясковае жыццё i паказаць яго людзям. Вось быў бы аншлаг, упэўнены культработнiкi!

У невялiкiм утульным пакоi — выстава дзiцячых твораў. Прыцягваюць увагу вышыванкi — аказваецца, тут iх робяць не толькi дзяўчынкi, але i хлопчыкi. Тон тут задае 11-класнiк, сын Людмiлы Варонiч. Ён зусiм не лiчыць вышыванне дзявочай справай i азартна вышывае адзiн за другiм розныя малюнкi. Кажуць, што за яго вышываны абраз прапаноўвалi 200 долараў, але бацькi не прадалi работу сына — шкада стала, пакiнулi на памяць. А новае захапленне дзяцей i iх настаўнiкаў — бiсер. Вучацца разам, i вынiкi ўражваюць: выстава хутка папоўнiлася дрэвамi i кветкамi з бiсеру.

— Мы працуем для таго, каб прыцягнуць людзей, i асаблiва дзяцей, да культуры, — тлумачыць Людмiла Варонiч. — Трэба арганiзоўваць для iх адпачынак, каб iм было цiкава i каб было куды пайсцi пасля працы i вучобы.

У гэтым жа пакоi — вялiкi стол, на iм — самавар. Тут робяць самыя розныя вечарыны i дапаўняюць iх гарбатай i цукеркамi. Аказалася, што гэта не проста баўленне вольнага часу i адпачынак ад надзённых клопатаў, а яшчэ i процiалкагольная агiтацыя.

— Гэта наша праграма «За здаровы лад жыцця», — тлумачыць Алена Салохiна. — Мы хочам паказаць людзям, што можна цiкава праводзiць вольны час i без гарэлкi. Людзi iншым разам не вераць, што так можна! А мы за гарбатай песнi спяваем, конкурсы ладзiм, адпачываем душой, абмяркоўваем кнiгi.

Сёння чытачоў у Варонiнскай сельскай бiблiятэцы дастаткова: чытаюць i маладыя, i людзi больш сталага ўзросту. Дэтэктывы i жаночыя раманы — каб адхiлiцца ад надзённых жыццёвых клопатаў, моладзь аддае перавагу модным цяпер гiстарычным раманам, а старыя традыцыйна вывучаюць вайскова-мемуарную лiтаратуру.

Сельскi Дом культуры стаў пачынальнiкам ва ўпрыгажэннi вёскi. Усе яго работнiкi сабралiся i зрабiлi сваiмi рукамi вялiзную кветкавую клумбу з альпiйскай горкай. Тады i школа ўпрыгожылася кветкамi. А потым i вяскоўцы пачалi садзiць кветкi, ствараць кампазiцыi з колаў i пянькоў — i не за агароджай каля хаты, а прама на вулiцы. Людзi цягнуцца да прыгожага i ганарацца тым, што зрабiлi. А прыгажосць, лiчаць у Варанiно, бадзёрыць чалавека!

— Культура — гэта стымул да жыцця, да росту, — упэўнены Вiктар Колесаў.

— Я лiчу, што вясковы жыхар не менш адораны, чым гарадскi, — выказала сваё меркаванне старшыня Быхаўскага райсавета Людмiла Гарэлiкава. — Проста на вёсцы лад жыцця iншы, магчымасцi не тыя, i ад таго нашы людзi, так бы мовiць, скаваныя. Дык вось, развiць у вяскоўца яго талент, раскрыць тое, што закладзена прыродай — у гэтым ёсць задача работнiкаў сельскай культуры. Яшчэ пяць-шэсць гадоў таму ў нашых вёсках было зацiшша, а цяпер яны ажываюць, i сельскай сферы культуры трэба паспець за сучаснымi патрэбамi людзей.

Быхаўскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта такое ўражанне робiць звычайны Дом культуры ў вёсцы. А галоўнае багацце вясковых устаноў культуры — гэта iх супрацоўнiкi-энтузiясты. Як, напр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика