Варшаўская прэзентацыя турызму ў Беларусi
Леанiд ТУГАРЫН
У Варшаве па iнiцыятыве Пасольства Беларусi ў Польшчы адбылася прэзентацыя турыстычных магчымасцяў Беларусi.
Перад прысутнымi выступiлi пасол Беларусi Павел Латушка i старшыня польскай турыстычнай палаты (ПТП) Ян Корсак. Ён прапанаваў падпiсаць пагадненне аб супрацоўнiцтве з ПТП з адпаведнай структурай у Беларусi. На польскай мове быў паказаны фiльм аб беларускай частцы Аўгустоўскага канала. Аб iм, славутых мясцiнах Гродна расказала прафесар Гродзенскага ўнiверсiтэта Святлана Куль-Сельвестрава. Прысутныя таксама ўбачылi фiльм аб Белавежскай пушчы, даведалiся аб турыстычнай зоне «Пiнскае Палессе», а таксама аб гiстарычных маршрутах Магiлёўшчыны, звязаных з беларуска-польскай гiсторыяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Варшаве па iнiцыятыве Пасольства Беларусi ў Польшчы адбылася прэзентацыя турыстычных магчымасцяў Беларусi
|
|