Каб не кпiлi з нас...Добры дзень, родныя словы! Студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Вiкторыя Сiкiрыцкая ў сваiм лiсце пiша пра дзеясловы са значэннем высмейвання, жартаў, кпiнаў, якiя ў нашай мове кiруюць родным склонам з прыназоўнiкам з.Насмiхацца, смяяцца з (каго-небудзь, чаго-небудзь), здзекавацца з..., жартаваць з..., дзiвiцца з..., глумiцца з..., кпiць з....Параўнайма з рускiмi: издеваться, смеяться, шутить над кем. I добра, калi б у школе гэтыя дзеясловы, заўважае студэнтка, вучыць адразу з прыназоўнiкам. Слушная думка! Сапраўды, цэлая грамадка аднатыпных дзеясловаў — шырока ўжывальных i рэдкiх, як слова кпiць! Дарэчы, гэтае апошняе, не такое ўжо частае слова кпiць паходзiць ад слова кеп (дурань, ёлуп, ёлупень, доўбня), цяпер амаль неўжывальнага. Але нашы прыказкi i прымаўкi памятаюць яго. Напрыклад: «I кеп i слеп» — пра зусiм няшчаснага чалавека, бо той i дурны i сляпы. Або: «Кеп, дурань i блазан — тры дабры разам». У «Слоўнiку беларускай гаворкi» I.I. Насовiча» (1870 год выдання) адзначана i памяншальнае ўтварэнне — кепiк (пра малечу, яшчэ недарослую блазноту). А ўвогуле яго адмысловы корань пусцiў такiя атожылкi, што сёння не заўсёды пазнаеш яго сваякоў. Вядома ж, вельмi выразна блiзкiя да дзеяслова кпiць словы кплiвы, кплiвасць, кпiны, кпiнкi (кпiны, кпiнкi, кепiкi строiць — што амаль тое самае, што строiць жарты, смешкi, насмiхацца з каго-небудзь). Насовiчаў слоўнiк падае кепiкi i яшчэ ў адным значэннi пры гульнi ў карты. Гуляць у кепiкi — г. зн. гуляць у дурня. I адпаведны прыклад: «Я з табою ў кепiкi не гуляў, што ты мяне завеш кепам». А глядзiце, колькi больш далёкiх сваякоў у гэтага слова ў нашым штодзённым ужытку: кепскi, кепска, кепскае (у зн. назоўнiка), кепства (зрабiць кепства) i г.д. Ды мы адхiлiлiся ад галоўнага. А яно ў тым, каб дзеяслоў кпiць, як i яго паплечнiкi ў падобным значэннi — здзекавацца, жартаваць, насмiхацца, смяяцца, дзiвiцца, глумiцца i iнш., ужывалiся намi з прыназоўнiкам з i родным склонам назоўнiка цi адпаведнага лiчэбнiка, займеннiка. I хай за ўзор будзе нам прыклад з народнай песнi, якую спявала Адаму Мiцкевiчу яго каханая Марыля Верашчака: Да цераз мой двор, Да цераз мой двор Цяпера ляцела. Да не даў мне Бог, Не судзiў мне Бог, За каго хацела. З кiм стаяла, Размаўляла Ды падарачкi брала, З каго кпiла, Смяялася, Сама таму дасталася. (Гл. уступны артыкул К. Цвiркi да «Выбраных твораў» А. Мiцкевiча (Мн. «Беларускi кнiгазбор», 2003). Дык правiльна ўжывайма гэтыя дзеясловы, каб нiхто не пакпiў, не насмяяўся з нашага ведання роднай мовы. Рубрыку вядзе Анатоль КЛЫШКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Вiкторыя Сiкiрыцкая ў сваiм лiсце пiша пра дзеясловы са значэннем высмейвання, жартаў, кпi
|
|