Моладзь — на старт!
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Як паведамiлi ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы Мiнс-кага аблвыканкама, 15—16 снежня на вучэбна-спартыўнай базе «Вiлiя» Маладзечанскага раёна пройдзе першая адкрытая зiмовая спартакiяда працоўнай моладзi.
Арганiзатарамi акцыi выступiлi Мiнскi абласны камiтэт грамадскага аб’яднання Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, упраўленне па фiзiчнай культуры, спорту i турызму, аддзел моладзi аблвыканкама, а таксама арганiзацыйная структура па Мiнску i сталiчнай вобласцi дзяржаўна-грамадскага аб’яднання ДТСААФ. У складзе каманд — 10 чалавек, узрост удзельнiкаў павiнен быць не менш чым 18 гадоў. Пераможцы ў розных намiнацыях будуць узнагароджаны пераходзячымi кубкамi, медалямi i каштоўнымi прызамi. Падчас спартакiяды плануецца правесцi розныя спартыўныя спаборнiцтвы, жартоўныя эстафеты, конкурсныя i канцэртныя праграмы, дыскатэку. Таксама адбудзецца тэматычны «круглы стол» «Праблемы моладзi на сучасным этапе».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы Мiнс-кага аблвыканкама, 15—16 снежня на вучэбна-спартыўнай базе «Вiлiя» Маладзечанскага раёна пройдзе
|
|