Новая зорка — на Лiдчыне
Барыс ПРАКОПЧЫК
Беларусь вельмi багатая на прыгажунь, але, мусiць, адны з самых чароўных дзяўчат жывуць на Лiдчыне.
Нядаўна лiдчанка Алена Седзяк, пераможца конкурсу «Мiс Лiдчына-2004», атрымала прызнанне i на рэспублiканскiм узроўнi. На пятым Нацыянальным конкурсе прыгажосцi «Мiс Беларусь-2006» яна была ўдастоена званняў «Другая вiцэ-Мiс» i «Мiс глядацкiх сiмпатый». I вось — новая зорка на лiдскай зямлi, якую вызначыла ўжо традыцыйная раённая шоу-праграма «Мiс Лiдчына-2006». Конкурс прайшоў у тры этапы. Першы — «Знаёмства», другi — «Нацыянальны касцюм», а на трэцiм этапе ўдзельнiцам прапанавалася з дапамогай убору адлюстраваць рысы свайго характару. Дзяўчаты праявiлi сябе i ў трох дэфiле: «Купальнiк», «Кветкавая фантазiя» i «Вячэрнi экспромт». Пераможцай конкурсу стала адзiнаццацiкласнiца СШ № 9 Вольга Мулiца, прычым яна заслужыла сiмпатыi не толькi журы, але i гледачоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь вельмi багатая на прыгажунь, але, мусiць, адны з самых чароўных дзяўчат жывуць на Лiдчыне
|
|