Непрацуючая моладзь абыходзiцца вельмi дорага
Леанiд ТУГАРЫН
За апошняе дзесяцiгоддзе колькасць беспрацоўных сярод моладзi ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў павялiчылася, яшчэ сотнi мiльёнаў маладых людзей працуюць, але жывуць у галечы. Гэтыя даныя прыводзяцца ў новым дакладзе Мiжнароднай арганiзацыi працы (МАП). Складаная сiтуацыя захоўваецца ў шэрагу краiн Руху недалучэння.
У перыяд з 1995 па 2005 год колькасць маладых беспрацоўных вырасла з 74 да 85 млн чалавек. Пры гэтым больш за 300 млн маладых людзей працавалi, але не маглi выбрацца за рысу беднасцi (2 долары ЗША ў дзень). На думку аўтараў даклада МАП, каб забяспечыць поўную рэалiзацыю вытворчага патэнцыялу сённяшняй моладзi, неабходна стварыць па меншай меры 400 млн дастойных i прадукцыйных працоўных месцаў (iншымi словамi, новых працоўных месцаў лепшай якасцi). Сярод маладых людзей верагоднасць стаць беспрацоўнымi больш як у тры разы вышэйшая, чым у дарослых. Гэтая тэндэнцыя больш ярка праяўляецца ў краiнах, якiя развiваюцца, напрыклад, у некаторых дзяржавах Руху недалучэння. Сёння юнакi i дзяўчаты сутыкаюцца з сур’ёзнымi цяжкасцямi ў сферы працы, адзначаецца ў дакладзе. Аўтары папярэджваюць: дэфiцыт дастойнай працы, асаблiва калi з iм сутыкаюцца маладыя людзi, можа карэнным чынам паўплываць на iх будучае працаўладкаванне. Сёння, згодна з данымi даклада, з 1,1 млрд маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў у свеце кожны трэцi або шукае, або не можа знайсцi працу, або зусiм спынiў яе пошукi, або працуе, але пры гэтым жыве на менш чым 2 долары ў дзень. «Непрацуючая моладзь абыходзiцца вельмi дорага», — адзначаюць аўтары даклада. Немагчымасць знайсцi працу стварае ў маладых людзей адчуванне неабароненасцi i непатрэбнасцi. Гэта тыя страты, якiя нясуць маладыя людзi. Аднак страты нясе i эканомiка, i грамадства ў цэлым: гаворка iдзе аб скарачэннi аб’ёму зберажэнняў i сукупнага попыту, знiжэннi аб’ёму iнвестыцый, расходах на сацыяльна-рэабiлiтацыйныя праграмы — такiя, як прафiлактыка злачыннасцi i наркаманii. «Усё гэта мае пагрозу для эканамiчнага патэнцыялу дзяржаў, — адзначыў генеральны дырэктар МАП Хуан Сомавiя. — Мы ўпустую растрачваем эканамiчны патэнцыял нашага насельнiцтва, асаблiва ў краiнах, якiя развiваюцца. Моладзь — прыярытэт для любой краiны». Самы высокi ўзровень беспрацоўя сярод моладзi — 25,7 працэнта назiраецца ў краiнах Блiжняга Усходу i Паўночнай Афрыкi. Другiм па гэтаму паказчыку стаў рэгiён Цэнтральнай i Усходняй Еўропы (не члены ЕС) i СНД (19,9 %). Адзiная група краiн, дзе ў апошняе дзесяцiгоддзе назiраўся значны рост маладзёжнай занятасцi, — развiтыя краiны i краiны ЕС. Аўтары даклада тлумачаць гэта хутчэй скарачэннем колькасцi маладых людзей у саставе рабочай сiлы, чым дасягненнямi палiтыкi занятасцi. З яшчэ большымi цяжкасцямi на рынку працы сутыкаюцца маладыя жанчыны: сярод iх колькасць тых, што працуюць або шукаюць працу, намнога меншая, чым сярод мужчын. Адрозненнi ва ўзроўнi эканамiчнай актыўнасцi юнакоў i дзяўчат тлумачацца нацыянальнымi традыцыямi, цяжкасцю для маладых жанчын спалучаць працоўныя i сямейныя абавязкi, а таксама тэндэнцыяй на рынку працы, калi пры скарачэннi магчымасцяў працаўладкавання рынак працы найперш вымушаны пакiдаць жанчыны. У той жа час нават наяўнасць работы сёння не гарантуе маладому чалавеку эканамiчнай стабiльнасцi. Сёння ў беднасцi жывуць 56 працэнтаў маладых работнiкаў: многiя з iх працуюць звышурочна, маюць часовыя кантракты або працуюць у нефармальнай эканомiцы, мала зарабляюць, маюць недастатковую сацыяльную абарону або не маюць яе наогул, атрымлiваюць мiнiмальную прафесiйную падрыхтоўку i не маюць права голасу на працы. Такiм чынам, зразумела, што проста мець працу i мець дастойную працу — гэта не адно i тое ж. У дакладзе таксама адзначаецца «трывожнае павелiчэнне» колькасцi маладых людзей, якiя знаходзяцца па-за сферай занятасцi i не вучацца. Маючы не заўсёды поўныя даныя па краiнах, аўтары падлiчылi, што ў краiнах Цэнтральнай i Усходняй Еўропы доля такiх маладых людзей найбольш высокая — да 34 працэнтаў. У чатырох дзяржавах рэгiёна СНД — Азербайджане, Малдове, Таджыкiстане i Узбекiстане — узровень ахопу вышэйшай адукацыяй знiзiўся, аднак пры гэтым знiзiлася i эканамiчная актыўнасць моладзi. У гэтых краiнах моладзь можа страцiць надзею на працаўладкаванне i выбыць з саставу рабочай сiлы, разумеючы, што працы для iх няма. Узровень маладзёжнай занятасцi — толькi вяршыня айсберга. Гэты паказчык не адлюстроўвае ўсiх цяжкасцяў, з якiмi сутыкаюцца юнакi i дзяўчаты на рынку працы, i не дае поўнай карцiны ўсiх праблем на рынку працы моладзi. Так, маюцца дзве групы маладых людзей, колькасць якiх у суме перавышае колькасць беспрацоўных. Гэта тыя, што страцiлi надзею на працаўладкаванне, i маладыя «працуючыя бедныя». Малады чалавек, сутыкнуўшыся ў пачатку працоўнага шляху з працяглым беспрацоўем, з большай доляй верагоднасцi правядзе сваё жыццё, чаргуючы беспрацоўе з перыядамi нiзкааплачваемай занятасцi, гаворыцца ў дакладзе. Аўтары заклiкаюць распрацаваць мэтавыя i комплексныя нацыянальныя праграмы i палiтычныя меры. Такiя праграмы, узмоцненыя мiжнароднай падтрымкай, могуць аказаць садзейнiчанне маладым людзям, якiя знаходзяцца ў самым цяжкiм становiшчы, i вярнуць iх у грамадства, якое толькi выйграе ад iх укладу i ўдзелу. Думаецца, вывучэнне i выкарыстанне вопыту Беларусi па працаўладкаванню моладзi можа садзейнiчаць многiм краiнам Руху недалучэння, з якiмi ў нашай дзяржавы самыя добрыя адносiны, вырашэнню гэтай злабадзённай праблемы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошняе дзесяцiгоддзе колькасць беспрацоўных сярод моладзi ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў павялiчылася, яшчэ сотнi мiльёнаў маладых людзей працуюць,
|
|