На сувязi — Вялiкi ПоўсвiжМТС — аграгарадкам Чарговым аграгарадком, куды я завiтаў, каб назiраць за хадой «мабiлiзацыi» ад МТС, якая на Вiцебшчыне ажыццяўляецца вельмi хуткiмi тэмпамi — Вялiкi Поўсвiж Лепельскага раёна. Гэты аграгарадок урачыста адкрыўся зiмой 2006-га, стаўшы першым на Лепельшчыне.Ад райцэнтра да Вялiкага Поўсвiжа кiламетраў пяць. Таму на «жыгулях» раённай газеты «Лепельскi край» мы даехалi iмгненна. Адразу кiнулiся ў вочы чысцiня на добраўпарадкаваных асфальтаваных вулiцах, прыгожыя дамы, дзе жывуць сем’i вяскоўцаў. Прасторны фельчарска-акушэрскi пункт, дзе я пабываў, здзiвiў сучасным выглядам. Тут ажыццяўляюцца самыя розныя фiзiятрычныя працэдуры, а таксама дзейнiчае выдатна абсталяваны дзённы стацыянар. Медыкi з райцэнтра спецыяльна прыязджаюць сюды, каб кансультаваць мясцовых жыхароў. Лекi можна набыць на месцы ў аптэцы. Дзейнiчаюць у гэтым аграгарадку крамы, комплексны прыёмны пункт, сучасныя пральня, лазня з саўнай. Рамонт цалкам змянiў iнтэр’ер Дома культуры. Ва ўтульнай школе-садку займаецца больш за 100 дзяцей. Заўсёды шмат наведвальнiкаў у бiблiятэцы i, зразумела, на пошце. Дарэчы, апошняя ўстанова адразу стала «роднай» для ўсiх абанентаў МТС, бо фасад акуратнага будынка ўпрыгожвае шыльда з сiмволiкай кампанii, а ўнутры на сценах шмат iнфармацыi пра паслугi, што аказвае вядучы аператар сотавай сувязi ў краiне. «МТС вельмi папулярны аператар сотавай сувязi не толькi ў Вялiкiм Поўсвiжы», — расказвае старшыня Лепельскага сельскага Савета Адам Васiльевiч Ташлiковiч. Мiж iншым, ён — таксама абанент МТС, i, дзякуючы МТС, заўсёды на сувязi з падначаленымi, з прадстаўнiкамi самых розных арганiзацый i ўстаноў, а галоўнае — з простымi людзьмi, якiя заўсёды i ўсюды могуць знайсцi яго па мабiльнiку. Як адзначаў Прэзiдэнт нашай краiны, пры будаўнiцтве ўсiх аграгарадкоў вельмi важна паклапацiцца аб мадэрнiзацыi сельскагаспадарчай вытворчасцi, удзяляць як мага больш увагi гэтаму пытанню. Таму прыемна было пачуць, што сельскагаспадарчае прадпрыемства «Лепельскае», якое ўзначальвае дырэктар Мiкалай Плiгаўка, — стабiльна ў лiку лепшых у раёне. Усяго тут працуе больш за 130 чалавек. Значна палепшылася матэрыяльна-тэхнiчная база. У прыватнасцi, праведзена рэканструкцыя фермы, сушылкi, якую перавялi на мясцовае палiва. У апошнiя пару гадоў тут набылi новыя камбайны, трактары. Уся тэхнiка дагледжаная, стаiць у ангарах. Сёлета зерня сабралi больш, чым летась. План у параўнаннi з мiнулым годам перавыконваецца таксама i па вытворчасцi малака. Усяго ў «Лепельскiм» больш за 1440 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым лiку больш за 500 кароў. У сярэднiм надой на карову за 10 месяцаў 2006-га перавысiў 3560 лiтраў... Чысты прыбытак сёлета ў «Лепельскiм» ужо дасягнуў 282 мiльёны рублёў! Так што сельскагаспадарчая вытворчасць у аграгарадку развiваецца. Умовы жыцця вяскоўцаў мала чым адрознiваюцца ад гарадскiх. Супрацоўнiкамi Вiцебскага фiлiяла МТС забяспечана надзейная i якасная сотавая сувязь. Мы ўжо расказвалi аб адным з тутэйшых аграгарадкоў — аб Камянi. У блiжэйшыя гады ў Лепельскiм раёне плануецца стварыць яшчэ 9 падобных гаспадарак. Наперадзе — новыя падарожжы ў iншыя аграгарадкi, аб якiх мы абавязкова разам з кампанiяй МТС раскажам нашым паважаным чытачам. Вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI. Лепельскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговым аграгарадком, куды я завiтаў, каб назiраць за хадой «мабiлiзацыi» ад МТС, якая на Вiцебшчыне ажыццяўляецца вельмi хуткiмi тэмпамi — Вялiкi По
|
|