Вырасла брэндавая актыўнасць беларускiх вытворцаў за мяжой
Леанiд ТУГАРЫН
Гэта меркаванне прагучала ў час «круглага стала» «Бiзнэс-вынiкi 2006», якi прайшоў пад эгiдай прадстаўнiцтва ў Мiнску Мiжнароднай фiнансавай карпарацыi i бiзнэс-партала BEL.BIZ.
У час сустрэчы, у прыватнасцi, iшла размова аб сiтуацыi з беларускiмi брэндамi ў гэтым годзе. Яна, на погляд дырэктара ЦСБТ «SATIO» Жанны Грынюк, сёлета склалася даволi пазiтыўна. Назiраўся i рост iнвестыцый у актыўны маркетынг. Па некаторых таварных групах ад 15 да 150 працэнтаў. Напрыклад, выраслi iнвестыцыi ў чалавечы патэнцыял. Прымета дзелавога жыцця гэтага года, адзначылi ўдзельнiкi сустрэчы, — рост брэндавай актыўнасцi беларускiх вытворцаў. Яны актыўней выходзiлi на рынкi краiн так званага блiзкага i далёкага замежжа. Што датычыцца апошняга, то там працягваўся працэс замацавання i пашырэння нашых славутых брэндаў, напрыклад, МТЗ, МАЗ, шэраг iншых. Сёння яны лiчаць перспектыўным засваенне рынкаў краiн Руху недалучэння, з большасцю якiх у нашай краiны склалiся дзелавыя i ўзаемавыгадныя адносiны. Расце колькасць краiн Азii, Лацiнскай Амерыкi, якiя на асабiстым вопыце пераканалiся ў выгадзе набываць тавары з адзнакай «Зроблена ў Беларусi». Прычым гэта не абавязкова машынабудаўнiчая прадукцыя, складаная бытавая тэхнiка i iншыя традыцыйныя вырабы айчыннага экспарту. У гэту катэгорыю тавараў усё часцей уключаюцца прадукты харчавання. Сёлета, паводле папярэднiх вынiкаў, наш знешнi гандаль дасягне новых адметных паказчыкаў. Паводле меркавання незалежнага эканамiста Леанiда Заiкi, толькi з краiнамi Еўрапейскага саюза станоўчае сальда складзе амаль пяць мiльярдаў долараў ЗША. Цяпер надышоў час гандлёвай экспансii на рынкi краiн Руху недалучэння. Там нашы тавары па суадносiнах цаны i якасцi з’яўляюцца даволi канкурэнтаздольнымi. Але беларускiя брэнды пакуль, як сёння модна казаць, яшчэ нераскручаныя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта меркаванне прагучала ў час «круглага стала» «Бiзнэс-вынiкi 2006», якi прайшоў пад эгiдай прадстаўнiцтва ў Мiнску Мiжнароднай фiнансавай карпарацы
|
|