21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Валяр’ян КАРОЛЬ: «Развiццё сацыяльных паслуг залежыць толькi ад аднаго — патрэбы людзей»

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Апынуцца ў няпростай сiтуацыi можа кожны. Аднак пры гэтым кожны, хто па стану здароўя цi якiх-небудзь iншых аб’ектыўных прычынах ужо цi яшчэ не ў стане вырашыць уласныя праблемы самастойна, мае поўнае права разлiчваць на падтрымку з боку дзяржавы. Не сакрэт, што адно з першых у новым годзе святаў — Дзень работнiка сацыяльнай абароны — мае па-сапраўднаму асаблiвы статус. I не толькi для людзей, для якiх дапамога пенсiянерам, iнвалiдам, дзецям, шматдзетным i няпоўным сем’ям, былым выхаванцам дамоў-iнтэрнатаў i нават асобам, што вярнулiся з месцаў пазбаўлення волi, стала прафесiйнай справай. «Сацыяльныя» пытаннi цiкавяць калi не ўсiх, то, прынамсi, большасць грамадзян нашай краiны. Таму напярэдаднi гэтай даты карэспандэнт «Звязды» сустрэўся з намеснiкам мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Валяр’янам Васiльевiчам Каралём.

— Адзiн раён — адзiн тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Нягледзячы на стварэнне цэнтраў, магчымасць карыстацца iх паслугамi рэальна маюць не ўсе грамадзяне, каму патрэбна сацыяльная падтрымка. Дзе тут выйсце?

— Само пытанне толькi пацвярджае старую прымаўку — да добрага прывыкаеш хутка. Нагадаю, што паўсюль тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва былi створаны ў лiстападзе 2004 года, а гэта — вельмi невялiкi адрэзак часу. Тым не менш значная частка нашых грамадзян ужо не ўяўляе сябе без паслуг цэнтраў, а ў кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў з’явiлася трывалая практыка даручаць iм вырашэнне самых розных сацыяльных пытанняў i праблем — ад аказання матэрыяльнай дапамогi малазабяспечаным i да садзейнiчання ў атрыманнi жылля дзецям-сiротам.

Па вынiках студзеня—верасня мiнулага года трэба адзначыць, што сацыяльным абслугоўваннем было ахоплена 12 028 населеных пунктаў нашай краiны, i ў тым лiку — 3681 аддаленая малаколькасная вёска, а таксама ўсе аграгарадкi. Каб зрабiць сацыяльныя паслугi больш даступнымi, пры тэрытарыяльных цэнтрах адчыняюцца сацыяльныя пункты i фiлiялы (у пачатку кастрычнiка iх налiчвалася 110), аддзяленнi кругласутачнага знаходжання (34), ствараюцца брыгады сацыяльнага абслугоўвання на мабiльнай аснове (25), развiваюцца iншыя формы дапамогi. Пры гэтым для ахопу паслугамi ўсiх населеных пунктаў без выключэння, у снежнi 2005 года па даручэнню мiнiстэрства аблвыканкамамi i Мiнгарвыканкамам зацверджаны рэгiянальныя праграмы па аптымiзацыi i пашырэнню сеткi ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання на 2006—2010 гады. Толькi за дзевяць месяцаў мiнулага года ў рамках гэтых праграм у тэрытарыяльных цэнтрах было адчынена 95 новых аддзяленняў, i ў тым лiку 63 сацыяльныя пункты i фiлiялы. А агульная колькасць грамадзян, што знаходзяцца на ўлiку, павялiчылася на 164 тысячы чалавек.

Дарэчы, калi гаворка iдзе аб даступнасцi, нельга не спынiцца яшчэ на адным моманце. Ужо стала практыкай штогадовае правядзенне абследаванняў адзiнокiх пажылых грамадзян, выяўленне iх патрэбнасцяў i аказанне дапамогi. Так, па стану на 1 кастрычнiка мiнулага года сацыяльныя работнiкi наведалi 148,1 тыс. адзiнокiх састарэлых людзей, з якiх дзве трэцi выказалi тыя цi iншыя просьбы i пажаданнi. Прычым у вынiку ўдалося задаволiць больш чым 93 працэнты гэтых заявак.

— Як вядома, сёння кожны тэрытарыяльны цэнтр мае свае асаблiвасцi — скажам, па вiдах паслуг. Цi плануецца прывесцi сам пералiк гэтых паслуг да нейкага адзiнага стандарту?

— Як вядома, у нас устаноўлены пералiк бясплатных i агульнадаступных паслуг, якiя прадастаўляюцца дзяржаўнымi ўстановамi сацыяльнага абслугоўвання, ёсць нормы i нарматывы забеспячэння такiмi паслугамi. Iнакш кажучы, iснуе пэўны гарантаваны «пакет», што зацверджаны заканадаўча i прадастаўляецца грамадзянам незалежна ад месца iх пражывання. Разам з тым заўважу: тэрытарыяльныя цэнтры не павiнны i не могуць быць аднолькавымi. Сама iх структура вызначаецца ў рэгiёнах — у залежнасцi ад мясцовых сацыяльна-дэмаграфiчных асаблiвасцяў i фiнансавых магчымасцяў. Менавiта з улiкам гэтых акалiчнасцяў, да прыкладу, у Мiнскай i Гомельскай абласцях актыўна ствараюцца аддзяленнi дзённага знаходжання для дзяцей-iнвалiдаў, у сталiцы i ў Магiлёўскай вобласцi — аддзяленнi псiхалагiчнай дапамогi i рэабiлiтацыi, а на той жа Магiлёўшчыне i на Вiцебшчыне — аддзяленнi кругласутачнага знаходжання для пажылых адзiнокiх людзей.

— Дарэчы, на ваш погляд, на развiццё якiх сацыяльных паслуг будзе рабiцца стаўка ў блiжэйшы час?

— Развiццё тых цi iншых вiдаў сацыяльных паслуг залежыць толькi ад аднаго — рэальных патрэб самiх людзей. Таму плануецца i надалей пашыраць iнфраструктуру тэрытарыяльных цэнтраў, ствараць пры iх аддзяленнi дзённага знаходжання для дзяцей-iнвалiдаў, маладых iнвалiдаў з працоўнымi майстэрнямi i гурткамi па iнтарэсах, аддзяленнi дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту i iнвалiдаў, адчыняць фiлiялы i сацыяльныя пункты. I паралельна — укараняць новыя вiды паслуг. Бо не выпадае сумнявацца, што найбольшым попытам тут будуць карыстацца паслугi сядзелак, паслугi нянечкi па догляду дзяцей, транспартныя, гаспадарча-бытавыя i некаторыя iншыя паслугi, i ў тым лiку — на платнай аснове.

— Аднак у той жа час, цi застануцца такiя паслугi даступнымi?

— Безумоўна. Паслугi, што аказваюць тэрытарыяльныя цэнтры, па аплаце былi i застануцца даступнымi для ўсiх катэгорый грамадзян нашай краiны. I, да слова, гэта гарантуецца Законам «Аб дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартах».

— Таксама няпростае пытанне. Вядома, што ў асобных рэгiёнах тарыфы на сацыяльныя паслугi могуць адрознiвацца. Чым гэта тлумачыцца? I цi не плануецца ў будучынi пераход на адзiныя для ўсёй краiны расцэнкi?

— Сапраўды, тарыфы на сацыяльныя паслугi адрознiваюцца па абласцях, бо, паводле заканадаўства, такiя тарыфы вызначаюцца аблвыканкамамi i Мiнгарвыканкамам з улiкам рэальных выдаткаў у кожным канкрэтным рэгiёне. Разам з тым: Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны праводзiцца пэўная работа з фiнансавымi органамi на месцах з мэтай падтрымання расцэнак на гэтыя паслугi на сацыяльна нiзкiм узроўнi. Так, у свой час намi былi накiраваны рэкамендацыi па разлiку i вызначэнню тарыфаў.

— Мiж тым, не сакрэт, што ў работнiкаў тэрытарыяльных цэнтраў — свае i не менш складаныя праблемы. Так, многiя з iх у гарадах наракаюць на невысокiя заробкi, а ў сельскай мясцовасцi — на адсутнасць транспартных зносiнаў. Як вырашыць гэтыя праблемы?

— Аклады сацыяльных работнiкаў вызначаюцца на падставе Адзiнай тарыфнай сеткi i, згодна з узроўнем адукацыi, квалiфiкацыi, а таксама характару работы, вагаюцца ў межах 6—8 разрадаў. Пры гэтым, паводле ўмоў аплаты працы, вызначаных з лiстапада 2004 года, для сацыяльных работнiкаў прадугледжаны павышэннi тарыфнага акладу ў памеры 20 i павышэннi за стаж работы ў галiне — у памеры ад 10 да 30 працэнтаў. А 26 верасня 2006 года была прынятая пастанова мiнiстэрства, якая вызначае павелiчэнне памераў павышэння тарыфных ставак цi акладаў за характар i ўмовы працы сацыяльных работнiкаў, з 20 да 30 працэнтаў. I парадак устанаўлення такiх павышэнняў распрацоўваецца зараз.

Што ж да транспартных зносiнаў, то варыянтам вырашэння гэтай праблемы для сацыяльных работнiкаў, якiя абслугоўваюць жыхароў вёскi, з’яўляецца забеспячэнне веласiпедамi. Апроч таго, прадугледжана, што сацыяльныя работнiкi i медыцынскiя сёстры тэрытарыяльных цэнтраў павiнны забяспечвацца сродкамi iндывiдуальнай абароны, а самi цэнтры — мець легкавыя аўтамабiлi. Прычым падкрэслю: паколькi дзейнасць тэрытарыяльных цэнтраў фiнансуецца з мясцовых бюджэтаў, то i неабходныя асiгнаваннi на гэтыя мэты павiнны прадугледжвацца менавiта ў мясцовых бюджэтах.

— I апошняе. Давайце нагадаем, калi было ўстаноўлена само свята — Дзень работнiка сацыяльнай абароны? I колькi чалавек лiчаць яго прафесiйным святам?

— Увогуле, датай «нараджэння» сiстэмы сацыяльнай абароны лiчыцца 5 студзеня 1919 года, калi пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi быў створаны Камiсарыят сацыяльнага забеспячэння. А само прафесiйнае свята, Дзень работнiка сацыяльнай абароны, было ўстаноўлена ўказам кiраўнiка дзяржавы ад 29 мая 1997 года.

Зараз у сiстэме Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны працуе каля 32 тысяч спецыялiстаў. Пры гэтым непасрэдна ў сферы сацыяльнага абслугоўвання занята амаль 26 тысяч, i ў тым лiку ў нас налiчваецца больш за 12 тысяч непасрэдна сацыяльных работнiкаў аддзяленняў сацыяльнай дапамогi на даму. Пры гэтым у сучасных умовах сацыяльная работа — не проста прафесiйны занятак, а лад жыцця. Таму працаваць у сацыяльнай сферы сёння — значыць, валодаць цярпеннем, вытрымкай, дабрынёй, быць сумленным i любiць людзей. Усе гэтыя якасцi ў поўнай меры ўласцiвыя работнiкам нашай сiстэмы. Кожны з iх штодня робiць высакародную справу — дапамагае старым, малазабяспечаным, iнвалiдам. А ў рэшце рэшт ад гэтага шмат у чым залежыць вера людзей у сацыяльную справядлiвасць, у здольнасць дзяржаўных структур абаранiць iх правы i iнтарэсы. Вось чаму, карыстаючыся выпадкам, хачу праз «Звязду» павiншаваць усiх спецыялiстаў нашай сiстэмы з прафесiйным святам — Днём работнiка сацыяльнай абароны. I пажадаць iм здароўя, сямейнага дабрабыту i творчых поспехаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апынуцца ў няпростай сiтуацыi можа кожны. Аднак пры гэтым кожны, хто па стану здароўя цi якiх-небудзь iншых аб’ектыўных прычынах ужо цi яшчэ не ў стан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика