Вiктар МАРАХIН: «Цана продажу акцый «Белтрансгаза» з’яўляецца прымальнай для Беларусi»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Нягледзячы на падпiсанне кантракта аб пастаўках у Беларусь расiйскага газу, сiтуацыя ў беларуска-расiйскiх адносiнах застаецца напружанай. Так, Расiя не дазваляе пастаўляць беларускi цукар у краiну, а 3 студзеня беларускi ўрад заявiў пра ўвядзенне мытных пошлiн на расiйскую нафту, якая пастаўляецца праз тэрыторыю Беларусi ў Еўропу.
Пра беларуска-расiйскi эканамiчны канфлiкт карэспандэнт «Звязды» гутарыць з намеснiкам старшынi Камiсii па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Вiктарам МАРАХIНЫМ. — Як вы ацэньваеце дасягнутае ў апошнiя хвiлiны 2006 года (па маскоўскаму часу) пагадненне аб пастаўках расiйскага газу ў Беларусь? — Мы мелi мiжурадавае пагадненне аб адзiных тарыфах на газ. I кошт газу павiнен быў падняцца не больш чым на 15 працэнтаў. Аднак, паколькi «Газпрам» прад’явiў ультыматум, а таксама для таго, каб не парушаць пастаўку газу iншым спажыўцам, Беларусь была вымушана прыняць умовы «Газпрама». Прычым гэтыя ўмовы iшлi сумесна з умовамi пастаўкi сырой нафты для Беларусi. Вырашэнне гэтых пытанняў, напэўна, было ўзаемазвязана. I таму Беларусь пайшла на падпiсанне дастаткова нявыгадных для сабе ўмоў. — Як вы ацэньваеце тое, што 50 працэнтаў акцый «Белтрансгаза» будзе набыта «Газпрамам»? — Думаю, цана продажу акцый «Белтрансгаза» з’яўляецца прымальнай для Беларусi. Пра цану ў 5 млрд долараў ЗША мы гаварылi адразу. Расiя ж спачатку гаварыла пра 800 млн, потым пра 1 млрд 200 млн. Аднак незалежныя эксперты ацанiлi «Белтрансгаз» у 5 млрд. Гэта значыць наша цана была пацверджана. Станоўчае ў пагадненнi памiж беларускiм i расiйскiм бакамi тое, што яно падпiсана не на год, а на чатыры гады. I да 2011 года мы павiнны выйсцi на сусветныя цэны на газ. I мы будзем планаваць пераход, вырашаць звязаныя з iм пытаннi. Хоць зараз павышэнне кошту газу прымушае ўрад прымаць рашучыя меры, каб сацыяльныя артыкулы бюджэту не пацярпелi. — Нягледзячы на дасягенне пагаднення аб пастаўках газу, сiтуацыя ў беларуска-расiйскiх эканамiчных адносiнах у першыя днi 2007 года складваецца вельмi праблематычная. 3 студзеня беларускi ўрад абвясцiў аб уводзе пошлiн на расiйскую нафту, якая iдзе праз тэрыторыю краiны на Захад. Як вы ацэньваеце такi крок? — Гэта мера ў адказ на ўвядзенне Расiяй мытных пошлiн на нафту, экспартуемую ў Беларусь. Гэта адэкватныя дзеяннi беларускага ўрада. Я лiчу, што гэта цалкам нармальная мера i пасля выхадных у Расii, пасля 8 студзеня, памiж бакамi пачнуцца сур’ёзныя перамовы. I па дадзенай праблеме будзе знойдзены кампрамiс. — Цi пагадзiцца, на ваш погляд, Расiя на раздзел экспартных пошлiн на пастаўляемую ў Беларусь нафту? Якiм можа быць гэты падзел? — Прагноз рабiць не буду. Але я ўпэўнены, што Расiя i Беларусь прыйдуць да кампрамiснага рашэння, якое будзе задавальняць абодва бакi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на падпiсанне кантракта аб пастаўках у Беларусь расiйскага газу, сiтуацыя ў беларуска-расiйскiх адносiнах застаецца напружанай. Так, Расiя
|
|