Дзед, якi заўсёды ёсць!Свет дзяцiнства Мае сыны (аднаму — восем, другому — больш... Удвая) Дзеда Мароза чакаюць. Першы, як вы разумееце, проста дазваляе сябе падманваць, другi — як бы на раздарожжы, бо i хочацца ж верыць, што дзед той чароўны ёсць, i сумненнi з’яўляюцца...Але ж на тое ў iх i мама, каб усё разумець, усё чыста ўмець, а ўжо цуды рабiць... Ды лёгка! Увечары 31 снежня, выбраўшы зацiшак памiж святочнымi прыгатаваннямi, я старанна загарнула падарункi, якiя падрыхтавала для сваiх сямейнiчкаў, склала iх у сапраўдны вялiзны мяшок, перавязала шыкоўнай тасьмой i аднесла суседцы. Папярэдне мы з ёй дамовiлiся, што праз некалькi хвiлiн пасля наступлення Новага года, яна паставiць мех каля нашых дзвярэй i нацiсне на кнопку званка. ...Апошнiя гадзiны старога года, як заўсёды, цягнулiся доўга. Праўда, не для ўсiх. Малодшы наш сябрука знайшоў на нiжнiм паверсе, а ўжо разам яны — нейкую забаву з перабежкамi: то ў нас абое, то паверхам нiжэй. Дзверы — толькi ляпаюць. Адпаведна — цiснецца кнопка званка, нехта iдзе адчыняць. У чарговы раз рушыла я i... ледзь не самлела: мех на парозе! А ў любое ж iмгненне могуць з’явiцца дзецi... Паспрабуй тады, дакажы, што ты тут нi пры чым. — Я правiльна ўсё зрабiла? — высунула галаву суседка. I, убачыўшы мой твар, тут жа пацягнула мех назад, прыгаворваючы, што я сама ва ўсiм вiнавата, не папярэдзiла ж, маўляў, пасля каторага Новага года. Блiжэй да наступлення нашага мы, усёй сям’ёй, сядзелi за сталом, слухалi вiншаванне Прэзiдэнта, глядзелi на стрэлкi гадзiннiка... Калi ж праз хвiльку пасля 12 у дзверы да нас пазванiлi, адчыняць я пайшла са сваiм малодшым. Ён — шчыра скажу — нiяк не чакаў убачыць тое, што ўбачыў... Разгубiўся, здзiвiўся, запляскаў у ладкi... I, канешне ж, не заўважыў прыадчыненых дзвярэй насупраць. А вось тое што нехта, у чырвоным, мiльгануў унiз па лесвiцы, згледзеў... Зрэшты, пра гэта, стакроць паўтараючы «Ёсць Дзед Мароз! Ёсць!», ён усiм расказваў потым, пасля таго, як развязалi мех i павыцягвалi з яго падарункi. Наталля ШВЕДАВА, г. Мiнск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мае сыны (аднаму — восем, другому — больш... Удвая) Дзеда Мароза чакаюць. Першы, як вы разумееце, проста дазваляе сябе падманваць, другi — як бы на ра
|
|