У Маскве прыняты беларускi варыянт пагаднення аб мерах па развiццю гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiц
БЕЛТА
Урадавыя дэлегацыi Беларусi i Расii па вынiках праведзеных у Маскве двухдзённых перагавораў вырашылi праблему пастаўкi сырой нафты ў Беларусь i яе транзiту. Кiраўнiкi ўрадаў Беларусi i Расii падпiсалi пагадненне аб мерах па развiццю гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва ў галiне экспарту нафты i нафтапрадуктаў. Прыняты беларускi варыянт дагавора.
Згодна з дакументам Расiя знiзiла для Беларусi на 2007 год памер вывазной мытнай пошлiны на нафту з $180 да $53. Пагадненне рэгламентуе i падзел пошлiны на экспарт светлых нафтапрадуктаў з Беларусi. У 2007 годзе 70 працэнтаў пошлiны будзе перададзена Расii, 30 працэнтаў — Беларусi. У 2008 годзе — 80 працэнтаў Расii, 20 працэнтаў — Беларусi. У 2009 годзе — 85 працэнтаў Расii, 15 працэнтаў — Беларусi. Расiйскiя прадпрыемствы — пастаўшчыкi нафты, беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы, а таксама еўрапейскiя спажыўцы нафты павiнны быць задаволены рашэннямi, прынятымi 12 студзеня ў Маскве ўрадавымi дэлегацыямi Беларусi i Расii. Аб гэтым паведамiў журналiстам прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве прыняты беларускi варыянт пагаднення аб мерах па развiццю гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiц Урадавыя дэлегацыi Беларусi i Расii па вынiках праведзеных у Маскве двухдзённых перагавораў вырашылi праблему пастаўкi сырой нафты ў Беларусь i яе тра
|
|