Цяжарная жонка — будзе адтэрмiноўка
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Мiнiстэрства абароны прапануе законапраект, згодна з якiм будуць пашырана катэгорыя асоб, якiм прадугледжана прадастаўленне адтэрмiноўкi ад ваеннай службы. Прынамсi, адтэрмiноўку плануюць прадаставiць дактарантам i аспiрантам, выпускнiкам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў (для таго, каб юнакi мелi магчымасць трапiць у ВНУ), а таксама прызыўнiкам, жонкi якiх знаходзяцца ў стане цяжарнасцi
Як растлумачыў учора падчас брыфiнгу начальнiк галоўнага арганiзацыйна-мабiлiзацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сiл — намеснiк начальнiка Генштаба генерал-маёр Iгар Глод, зараз адтэрмiноўка прадастаўляецца толькi тым прызыўнiкам, якiя ўжо маюць нованароджанага. «Калi жонка прызыўнiка была цяжарнай, i будучы бацька ў гэты час трапляў на тэрмiновую службу, то пасля з’яўлення дзiцяцi на свет маладога чалавека даводзiлася звальняць у сувязi з нараджэннем немаўляцi. У выпадку прыняцця новага законапраекта прызыўнiку дастаткова будзе прадставiць даведку аб цяжарнасцi жонкi, i ён атрымае адтэрмiноўку ад службы да спаўнення дзiцяцi трох гадоў». Акрамя таго, паводле слоў Iгара Глода, сёлета прызыўнiкам, якiя працуюць на забруджаных пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыях, таксама будзе дадзена адтэрмiноўка. Пад адпаведны Указ кiраўнiка дзяржавы падпадае 481 чалавек, у асноўным гэта работнiкi сельскай гаспадаркi, механiзатары, настаўнiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства абароны прапануе законапраект, згодна з якiм будуць пашырана катэгорыя асоб, якiм прадугледжана прадастаўленне адтэрмiноўкi ад ваеннай сл
|
|