Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь
11 студзеня 2007 г. г. Мiнск
Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2006 годзе Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Данiлюка С.Я., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шуклiна В.З., разгледзеўшы пытанне аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, кiруючыся артыкулам 44 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» i артыкулам 80 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда, ВЫРАШЫЎ: 1. Прыняць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнту i палатам Парламента Рэспублiкi Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2006 годзе» (тэкст дадаецца). 2. Апублiкаваць Пасланне «Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2006 годзе» ў газетах «Звязда» i «Народная газета» ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця, а таксама ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублiкi Беларусь i часопiсе «Веснiк Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь». Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Р.А. ВАСIЛЕВIЧ № Р-198/2007 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2006 годзе
|
|