21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нармальнае жыццё — не толькi ў аграгарадку

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што будзе з вёскамi, якiя не стануць аграгарадкамi, ва ўсякiм разе — у блiжэйшым будучым? Канешне, жыць у добраўпарадкаваных аграгарадках цяпер i зручна, i прэстыжна. Але звычайныя вяскоўцы таксама маюць патрэбу ў дастойных умовах жыцця i сацыяльным абслугоўваннi на сучасным узроўнi. Цi iмкнуцца ўлады ў сельскiх раёнах захаваць у такiх вёсках сацыяльную сферу i, разам з ёй, перспектыву развiцця для населеных пунктаў? Нядаўна на гэты конт у Горацкiм раёне, у Аўсянкаўскiм сельскiм Савеце, прайшоў семiнар.

Сялец i школа

Вёска Сялец калiсьцi была цэнтрам калгаса «Бальшавiк», а потым страцiла статус цэтральнай сядзiбы гаспадаркi — калгас быў далучаны да больш моцнага СВК «Аўсянка». Цяпер яна лiчыцца аддаленай вёскай, бо знаходзiцца ў 15 кiламетрах ад цэнтра гаспадаркi, лiчы — на яе ўскраiне.

Калгаснiкi з Сяльца сталi брыгадай, а сама вёска пакуль не мае перспектывы стаць аграгарадком. Тым не менш сёння ў Сяльцы жыве 250 чалавек, i 130 з iх — працаздольнага ўзросту.

Цэнтр сацыяльнага жыцця — базавая школа, у якой цяпер навучаецца больш за паўсотню дзяцей з Сяльца i навакольных вёсак. Акуратны будынак, дагледжаны двор. У школе ўтульныя пакоi, ёсць сучасны камп’ютарны клас, невялiкi зiмовы сад.

Клуба ў Сяльцы няма, i таму школьная спартыўная зала стала месцам правядзення агульнавясковых мерапрыемстваў. Сходы, сустрэчы, канцэрты, вечарыны адпачынку i некалькi разоў на тыдзень — спартыўныя гульнi. Асаблiвай папулярнасцю ў Сяльцы карыстаецца валейбол. Гуляюць у асноўным узiмку, калi менш працы ў сельскай гаспадарцы.

— Школу ў Сяльцы мы захавалi, хоць там i вучыцца няштмат дзяцей, — каменцiруе намеснiк старшынi Горацкага райвыканкама Наталля Карнеева. — Гэта дорага для бюджэту, але ж школа — культурны цэнтр вёскi. Мы спрабуем стварыць нармальныя ўмовы, каб людзi не былi абдзеленымi.

Асвятленне, водаправод, асфальтаваныя дарогi — гэта ўсё перавагi Сяльца. Крама на працягу тыдня гатова выканаць любыя заказы вяскоўцаў: як гаворыцца, былi б толькi грошы. Непадалёк ад крамы — недабудаваны будынак — гэта былая калгасная сталоўка, якая цяпер стане вясковым клубам разам з комплексным прыёмным пунктам i фiлiялам пошты. Жыхарам Сяльца хацелася б, каб можна было на месцы здаць бытавыя рэчы ў рамонт i наведаць цырульню. У вёсцы жыве цырульнiк, але ездзiць на працу ў цэнтр гаспадаркi. А вяскоўцам выбрацца туды, каб падправiць знешнi выгляд, — гэта ўжо надта смелы ўчынак, асаблiва для мужчын.

Хоць магчымасць паехаць заўсёды ёсць: тры рэйсы на тыдзень робiць аўтобус, штодня — прыватная маршрутка. Акрамя гэтага, па тэрыторыi ездзiць двойчы на дзень аўтобус гаспадаркi, якi падвозiць дзяцей у школу i дарослых на працу ды дадому.

Працоўныя месцы на перспектыву

Гадоў 10 таму ў Сяльцы аб’ядналi сельскую i школьную бiбліятэкi. Невялiкае памяшканне ў школе захоўвае 10 тысяч адзiнак фонду i карыстаецца папулярнасцю.

— Дзецi ў нас тут цiкавяцца кнiгамi, — усмiхаецца бiблiятэкарка Галiна Савельева. — Штодня да мяне бегаюць. А час ад часу, асбалiва калi прыходзяць новыя кнiжкi, настаўнiцы даводзiцца малых увогуле выправаджваць з бiблiятэкi, каб яны ўспомнiлi пра ўрокi.

Галiна ўжо 30 гадоў жыве ў Сяльцы пасля таго, як пайшла сюды замуж. Яна сабрала ўсю гiсторыю сваёй вёскi: i пра заможнага пана Пракаповiча, i пра ўсё яго маёнткi ў розных раёнах, якiя звалiся Сяльцамi, i пра тое, як патрабаваў пан добрай працы — калi знаходзiў пасля копкi бульбы хоць адзiн караняплод на полi, то не плацiў грошы. Былi калiсьцi ў Сяльцы i сыраварны, i крухмальны заводы, а цяпер засталася толькi адна жывёлагадоўчая ферма.

— На ферме не трэба шмат работнiкаў, — гаворыць Галiна. — Многiя ездзяць на працу ў цэнтр гаспадаркi, а iншыя дома сядзяць. Так што ў перспектыве нам вельмi хацелася б мець больш працоўных месцаў.

Дзецi бiблiятэкаркi закончылi Горацкую сельгасакадэмiю i працуюць па размеркаванню ў Магiлёўскай вобласцi. Калi б улады звярнулi ўвагу на вёску, можа, i вярнулася б моладзь дадому?..

Да цэнтра — 11 км

Вёска Пална — былы цэнтр калгаса «Запаветы Iльiча». Як i ў папярэднiм выпадку, гэта вёска стала часткай «Аўсянкi». Сёння тут жыве 220 чалавек, i больш за сотню з iх працуюць. У вёсцы ёсць ФАП, крама, мехдвор, жывёлагадоўчыя памяшканнi i бiблiятэка-клуб.

Яго загадчыца Тамара Леўкiна днямi абрана дэпутатам Горацкага раённага Савета. Яе гiсторыя падобная на лёс бiблiятэкаркi з Сяльца: таксама пайшла замуж у Палну, палюбiла вёску i людзей, якiя тут жывуць. Муж усё жыццё працуе ў гаспадарцы вадзiцелем, тут выраслi дзецi.

Канешне, калi цэнтр гаспадаркi ў 11 кiламетрах да вёскi, гэта на жыццё, хочаш-не хочаш, а ўплывае. Нават даведку атрымаць у сельсавеце цi ў праўленне завiтаць, патрэбен час. Але, па-фiласофску заўважаюць вяскоўцы, вяртання да ранейшага жыцця ўжо не будзе. Трэба прыстасоўвацца i спадзявацца на ўлады, якiя ў Горацкiм раёне iмкнуцца падтрымлiваць такiя вёскi, як Пална.

— Нашым людзям не так шмат трэба — заробак i адпачынак, — гаворыць дэпутат. — Заробак у гаспадарцы можна знайсцi, медыцына нас не крыўдзiць. На нас не забываюцца, як бы там нi было. I калi просьбы якiя маем — не адмаўляюць.

— Нам тут зрабiлi каналiзацыю, водаправод, — гаворыць Леўкiна. — Кожны, хто захацеў, правёў сабе гарачую ваду. Лазня ёсць ледзь не ў кожнага. Трэба толькi падрамантаваць дарогi. А дзецям зрабiць спартыўную пляцоўку i набыць тэнiсны стол, якi б мы паставiлi ў фае, каб хлопцам было чым пазабаўляцца доўгiмi зiмовымi вечарамi.

Модны танец брэйк-данс

37-гадовая Iрына Шыдлоўская мае адукацыю заатэхнiка, а працуе ў клубе. Яна — надзея цяперашняй загадчыцы, новае пакаленне. Калi выйшла замуж, разам з мужам выбралi дом у новым пасёлку з усiмi выгодамi i не шкадуюць, што засталiся. Гадуюць траiх дзяцей.

— Калi б цяпер для моладзi пабудавалi новае добрае жыллё, то людзi б нiкуды не паехалi, — гаворыць Iрына. — Напэўна, i мае дзецi застануцца, калi будуць жылплошча, праца, дастойны заробак. А пакуль мой муж з вышэйшай адукацыяй знайшоў сабе працу токара ў цэнтры гаспадаркi... Праўда, у нас у клубе ён — першы артыст!

У чысценькiм будынку клуба перш-наперш паказваюць два лiмонныя дрэвы, якiя ўпiраюцца ў столь. Адно з iх, ганарацца супрацоўнiцы, хутка зацвiце. На дошцы з фотаздымкамi — любiмыя святы. Дэфiцыту ў артыстах няма, вось толькi б яшчэ новыя канцэртныя касцюмы — мараць у Палне... Гаспадарка дапамагае клубу ў арганiзацыi святаў Купалля i Новага года, гэта ўжо падтрымка. А да наступнага свята — Дзень святога Валянцiна — ужо напiсаны сцэнарый, пачынаюцца рэпетыцыi.

Платныя паслугi клуб летась выканаў на 185 працэнтаў. Народ ходзiць танцаваць спраўна i плацiць за адзiн квiток 800 рублёў. Самы модны танец на дыскатэцы — не паверыце — брэйк-данс.

Гордасць палнянскага клуба — лялечны гурток. Там займаюцца i дзецi, i дарослыя. Сцэнкi з сялянскага жыцця ставяць на беларускай мове. Арганiзавалi лялечны спектакль i падчас выбараў у мясцовыя Саветы, а выбаршчыкам у клубе наладзiлi танцы. Вынiк — прагаласавала амаль 90 працэнтаў.

Хацелi б застацца...

Аўсянкаўскi сельсавет аб’ядноўвае 18 вёсак: гэта прыкладна 2 тысячы чалавек. З iх толькi цэнтр гаспадаркi Аўсянка стаў у 2005 годзе аграгарадком, i ў блiжэйшыя пяць гадоў новыя аграгарадкi ў гэтым сельсавеце не плануюцца.

— Людзi падчас сустрэч, на сходах, выказваюць свае жаданнi заставацца ў родных мясцiнах, — расказвае старшыня сельскага Савета Мiкалай Янчанка. — Ёсць некалькi маланаселеных вёсак, адкуль старыя людзi катэгарычна адмаўляюцца з’язджаць: маўляў, мы тут нарадзiлiся, тут i памром... А там, дзе яшчэ бурлiць жыццё, дзе жыве шмат працаздольных людзей, трэба iх падтрымлiваць.

Вяскоўцам найперш патрэбна праца, каб атрымлiваць заробак. Для гэтага неабходна пашыраць вытворчасць. I ў Сяльцы, i ў Палне некаторыя вытворчыя будынкi аказалiся пустымi i нiкому не патрэбнымi, iх расцягнулi «на будматэрыялы». А цяпер пачынаецца зваротны працэс: трэба аднавiць пабудовы i запоўнiць iх жывёлай. Гэта дасць магчымасць людзям зарабiць сабе на жыццё. Таксама для вяскоўцаў важнае медыцынскае абслугоўванне, культурны i спартыўны адпачынак i iншае.

— Пакуль усё гэта будзе запатрабавана, улада будзе iмкнуцца з усiх крынiц фiнансавання задавольваць запыты людзей, — запэўнiвае намеснiк старшынi райвыканкама Наталля Карнеева. — Кожны чалавек мае поўнае права на сацыяльную абарону. Але ўсё пачынаецца з вытворчасцi. Калi чалавек атрымае працу i добры заробак, ён можа з Сяльца на сваiм аўтамабiлi паехаць у басейн у Аўсянку цi ў Горкi. Канешне, у будучым цэнтрамi сельскагаспадарчай вытворчасцi будуць аграгарадкi. Але i тыя, хто жыве ў звычайных вёсках, не скiнуты з рахункаў, яны заслужылi дастойнае жыццё i клопат дзяржавы.

Старшыня райвыканкама Мiхаiл Анiкееў вызначыў дзесяць вёсак, якiя не будуць аграгарадкамi, але там плануецца зрабiць усё магчымае для нармальнага жыцця людзей.

Iлона IВАНОВА,

Горацкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што будзе з вёскамi, якiя не стануць аграгарадкамi, ва ўсякiм разе — у блiжэйшым будучым? Канешне, жыць у добраўпарадкаваных аграгарадках цяпер i зруч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика