Нацбанк: крок насустрач укладчыкам...
Iгар ГРЫШЫН
З наступнага месяца стаўка рэфiнансавання будзе складаць 11 працэнтаў гадавых. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацбанка, паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.
Павелiчэнне стаўкi рэфiнансавання на 1 працэнтны пункт накiравана, перш за ўсё, на павышэнне даходнасцi зберажэнняў у нацыянальнай валюце i далейшае стымуляванне росту ўкладаў насельнiцтва i прадпрыемстваў у банках. Як лiчаць спецыялiсты Нацыянальнага банка, павышэнне ўзроўню стаўкi рэфiнансавання (зразумела, павысiцца i працэнтная стаўка па ўкладах) стане дадатковай мерай па стымуляванню прытоку зберажэнняў у беларускiя банкi. Гэта ў сваю чаргу дазволiць апошнiм пашырыць магчымасцi па задавальненню попыту насельнiцтва i прадпрыемстваў на свае паслугi. Нагадаем, што летась тэрмiновыя рублёвыя зберажэннi грамадзян у беларускiх рублях узраслi на 47,9 працэнта. Пры гэтым тэмп iнфляцыi склаў 6,6 працэнта пры прагнозе 7—9 працэнтаў, а курс рубля ў адносiнах да долара ўмацаваўся на 0,6 працэнта. Сёлета, заўпэўнiваюць у Нацбанку, працэнтныя стаўкi будуць падтрымлiвацца на ўзроўнi, якi будзе спрыяць росту зберажэнняў у нацыянальнай валюце: даходнасць тэрмiновых укладаў у беларускiх рублях будзе перавышаць даходнасць па iншых формах зберажэнняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З наступнага месяца стаўка рэфiнансавання будзе складаць 11 працэнтаў гадавых. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацбанка, паведамiў карэспандэнту
|
|