21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рубiльнiк — апошнi аргумент

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

МЯСЦОВЫ ЧАС

У сувязi з новай сiтуацыяй з цэнамi на пастаўкi з Расii ў нашу краiну энерганосьбiтаў, у першую чаргу нафты i газу, яшчэ больш актуальнай становiцца праблема эфектыўнага i рацыянальнага выкарыстання электрычнай i цеплавой энергii i своечасовых разлiкаў за iх спажыванне.

У Маладзечанскiм i Валожынскiм раёнах збытам электрычнай i цеплавой энергii займаецца Маладзечанскае мiжраённае аддзяленне фiлiяла «Энергазбыт РУП «Мiнскэнерга». Яго начальнiк Уладзiмiр Рынкевiч расказвае, што разам з мясцовай уладай iдзе пастаянны пошук удасканалення формаў i спосабаў аплаты за iх. Апошнiм часам пастаўкi энергii вядуцца па iндывiдуальных дагаворах з кожным спажыўцом: ад вялiкага прадпрыемства да жыхара невялiкай вёсачкi ў глыбiнцы. У дакументах сфармуляваныя правы i абавязкi кожнага боку. Каб аблегчыць разлiкi за энергiю, у Маладзечне ўведзена сiстэма адзiнага асабовага рахунку. Гэта значыць, што кожны жыхар горада можа ў любым аддзяленнi ашчаднага банка заплацiць за жыллё, за электраэнергiю, ацяпленне кватэры цi дома, забеспячэнне халоднай i гарачай вадой адначасова. Для гэтага дастаткова назваць свой хатнi адрас i апошнiя паказчыкi лiчыльнiкаў. Такiм чынам, афармляецца адна квiтанцыя за ўсе (акрамя тэлефона) камунальныя паслугi. Аплацiць iх, дарэчы, можна i ў разлiкова-касавым цэнтры «Энергазбыту».

Раней аплата электрычнасцi кожным спажыўцом вялася праз абаненцкую кнiжку, у якую ён павiнен быў уносiць даныя электралiчыльнiка i з гэтай кнiжкай iсцi плацiць. Цяпер без кнiжак значна прасцей весцi разлiкi — дастаткова зняць паказчыкi лiчыльнiка.

Замена старых прыбораў улiку электрычнай i цеплавой энергii на сучасныя таксама спрыяе больш дакладным i правiльным разлiкам за яе спажыванне. Сёння ў Маладзечне вядзецца ўкараненне электронных лiчыльнiкаў. Гэта пачатак новай, больш дасканалай, сiстэмы разлiкаў насельнiцтва. Цяпер, скажам, у шматкватэрным доме ўсе даныя з электронных лiчыльнiкаў паступаюць на агульны камутатар. I кантралёру ўжо не трэба хадзiць па кватэрах — дастаткова падключыць ноўтбук да камутатара, i ўся карцiна з аплатай — як на далонi. А ў недалёкай будучынi ўся iнфармацыя будзе акумулявацца на цэнтральным камп’ютары. Сачыць за ходам разлiкаў будзе яшчэ прасцей.

На тэрыторыi кожнага сельсавета ёсць так званыя юрыдычныя асобы — прадпрыемствы, невялiкiя арганiзацыi, установы. Яны — асноўныя спажыўцы электраэнергii. I толькi 20 працэнтаў ад агульнага яе спажывання прыходзiцца на насельнiцтва. Як сярод фiзiчных, так i сярод юрыдычных асобаў ёсць тыя, хто, спажываючы электрычнасць, не спяшаецца своечасова разлiчыцца за яе. На злосных неплацельшчыкаў iмкнуцца ўплываць па-рознаму. У тым лiку i праз сельскiя Саветы.

Пры райвыканкамах працуюць камiсii па кантролю аплаты за энерганосьбiты, у тым лiку i за электрычнасць. Звычайна раз на тыдзень камiсiя пад кiраўнiцтвам старшынi райвыканкама цi яго першага намеснiка праводзiць пасяджэнне, дзе разглядаецца адпаведная аператыўная iнфармацыя. Начальнiк мясцовага «Энергазбыту» дакладвае членам камiсii аб сiтуацыi з разлiкамi. Потым заслухоўваюць даўжнiкоў. I даволi часта на гэтым пытанне бывае вычарпаным.

Не дапамагаюць размовы — юрыст «Энергазбыту» Пётр Карпiновiч звяртаецца ў гаспадарчы суд. Завод «Электрамодуль» ужо працяглы перыяд не можа пагасiць запазычанасць за электраэнергiю. Зараз яна дасягнула амаль двух мiльярдаў рублёў — рэкорд на тэрыторыi мiжраённага фiлiяла. Некалькi разоў вышэйстаячыя iнстанцыi iшлi насустрач кiраўнiцтву «Электрамодуля» i дазвалялi адтэрмiноўваць аплату. У рэшце рэшт «Энергазбыт» быў вымушаны, згодна з нарматыўнымi дакументамi, абмежаваць, а потым i зусiм адключыць завод ад энергазабеспячэння.

— Выкарыстоўваем рубiльнiк як апошнi аргумент. Яго пакiдаем на той выпадак, калi iншыя меры ўздзеяння аказваюцца неэфектыўнымi. Самых злосных неплацельшчыкаў прыцягваем да судовай адказнасцi. Штомесяц як мiнiмум 5 iскаў супраць прадпрыемстваў i арганiзацый i 20 — супраць бытавых спажыўцоў накiроўваю ў суд, — расказвае Пётр Карпiновiч.

Сярод шматтысячнага насельнiцтва двух раёнаў сустракаюцца розныя абаненты. Ёсць iндывiдуумы, якiя ўсякiмi праўдамi i няпраўдамi iмкнуцца ашукаць «Энергазбыт». На якiя толькi хiтрыкi не iдуць! У вёсцы ў асноўным ставяць так званыя «жучкi», iншыя нескладаныя прыстасаваннi для крадзяжу энергii. А вось у горадзе сустракаюцца сапраўдныя «кулiбiны». Iх выкрыць няпроста нават спецыялiстам. Так, у гаспадара аднаго катэджа знайшлi прыстасаванне, якое дазваляла ацяпляць дом без аплаты энергii. Прыкладна па некалькi тысяч кiлават штомесяц. Вядома, штраф быў адпаведна ўнушальны.

На Красненскiм кансервавым заводзе ўцiхую памянялi трансфарматар i тым самым змянiлi на сваю карысць сiстэму ўлiку спажывання электрычнай энергii. За гэтае сур’ёзнае парушэнне прадпрыемства было аштрафавана на 19 мiльёнаў рублёў.

Дысцыплiнаваць бытавых абанентаў дапамагае «Энергазбыту» супрацоўнiцтва з сельскiмi Саветамi, старастамi вёсак. Сумеснымi намаганнямi ўдаецца ўздзейнiчаць на нядобрасумленных абанентаў. Праверка iх па разлiках звычайна робiцца раз у год. Тых, хто «забывае» своечасова разлiчвацца, i кантралююць часцей, i караюць у залежнасцi ад важкасцi злоўжывання. Часам здараецца, што ўсе папярэднiя размовы i меры з неплацельшчыкамi не даюць вынiкаў. Тады гора-абанента адключаюць ад электралiнii.

Крайняя мера, як правiла, i самая дзейсная. Звычайна праз дзень-другi парушальнiкi прыходзяць з аплачаным квiтком i заявай аб падключэннi. Дарэчы, колькасць актаў аб злоўжываннях электраэнергiяй з кожным годам знiжаецца. Гэта вынiк агульнай работы «Энергазбыту» i мясцовых уладаў.

Не менш важны накiрунак сумеснай работы з сельсаветамi — аказанне паслуг насельнiцтву па прынцыпу «аднаго акна», лiчыць Уладзiмiр Рынкевiч. Напрыклад, значна паскораны працэс падключэння новых жылых дамоў i забудоў пасля капiтальнага рамонту да электралiнii. Цяпер i заказ праекта, i выкананне электрамантажных работ, i электрычныя вымярэннi, i iншыя працэдуры ажыццяўляюцца значна хутчэй.

З выканкамамi ўсiх сельсаветаў у «Энергазбыту» заключаны пагадненнi аб рэалiзацыi сацыяльных стандартаў у вёсцы. Дакументам прадугледжваецца аплата за абслугоўванне мясцовых аб’ектаў: школ, дзiцячых садкоў, Дамоў культуры, комплексных прыёмных пунктаў i г. д.

Важным сацыяльным стандартам з’яўляецца асвятленне вясковых вулiц. У адпаведнасцi з сацыяльнымi стандартамi, у кожнай нават самай малой вёсцы павiнна быць не менш за тры слупы з лямпачкамi: у пачатку, сярэдзiне i ў канцы галоўнай вулiцы населенага пункта. А ўвогуле на кожным трэцiм слупе лямпачка павiнна гарэць вечарам i ноччу.

Але вулiчнае асвятленне — не такая простая справа. Па-першае, неабходны грошы, якiя на гэтыя мэты выдаткоўваюцца з бюджэтаў раёнаў. Паводле слоў Уладзiмiра Рынкевiча, Маладзечанскi i Валожынскi райвыканкамы не затрымлiваюць аплату за асвятленне.

Па-другое, замена перагарэўшых лямпачак на высокiх слупах патрабуе пэўных прафесiйных навыкаў i тэхнiкi: адключыць на час электралiнiю, падняцца на вышыню, што часам немагчыма без спецыяльнай машыны. У ролi каардынатара ўзаемаадносiнаў з раённымi электраслужбамi выступае сельскi Савет. Дзелавыя сувязi наладжаны ў «Энергазбыту» з Лебедзеўскiм, Хожаўскiм, Гарадзiлаўскiм, Краснянскiм i Радашковiцкiм сельскiмi Саветамi Маладзечанскага раёна. Iх старшынi своечасова iнфармуюць энергетыкаў аб усiх узнiкаючых праблемах, раяцца наконт спрэчных пытанняў. Менавiта па заяўках Саветаў у вёскi выязджаюць дзяжурныя брыгады манцёраў для замены лямпачак, прыбораў улiку, сумеснага вырашэння спрэчных пытанняў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з новай сiтуацыяй з цэнамi на пастаўкi з Расii ў нашу краiну энерганосьбiтаў, у першую чаргу нафты i газу, яшчэ больш актуальнай становiцца п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика