21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiктар ВОЛКАЎ: «правiлы дарожнага руху напiсаны крывёю»

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сучасны iнспектар дарожнага руху — не з жазлом на дарозе, а з ноўтбукам перад аўдыторыяй

У Магiлёўскай вобласцi летась загiнула на 32 чалавекi меней, чым у год папярэднi. Скарацiлася i агульная колькасць ДТЗ. Начальнiк Дзяржаўтаiнспекцыi УУС Магiлёўскага аблвыканкама Вiктар ВОЛКАЎ лiчыць, што гэта заслуга не толькi супрацоўнiкаў ДАI, а вынiк агульных намаганняў iнспектараў дарожнага руху, службовых асобаў, вадзiцеляў i пешаходаў. У абласной Дзяржаўтаiнспекцыi самая пiльная ўвага надаецца прафiлактычнай працы.

— Трэба памятаць пра тое, што ўсё ж 155 чалавек у 2006 годзе мы страцiлi пад коламi аўтамабiляў. Гэта, я лiчу, зашмат. I можа быць яшчэ больш, бо колькасць аўтамабiляў на дарогах павялiчваецца. Таму ўсе намаганнi мы павiнны накiраваць на прафiлактыку, каб кожны чалавек ўсвядомiў, што правiлы дарожнага руху парушаць нельга, бо яны напiсаны крывёю.

— Але i штрафы як метад уздзеяння на парушальнiкаў нiхто не адмяняў. Цi не так?

— Мы 70 гадоў без лiтасцi штрафавалi вадзiцеляў i нiчога не дамаглiся. Так, мы i цяпер штрафуем, але ўсё ж меней, больш папярэджваем. Канешне, штрафы немалыя i стануць яшчэ большымi з 1 сакавiка, калi пачне дзейнiчаць новы Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.

Тут усё залежыць ад даходаў вадзiцеля. Для адных 10 тысяч рублёў — гэта грошы, а для iншых — дробязь. За нязначныя, дробныя парушэннi на дарозе мы вадзiцеляў не штрафуем, а запрашаем iх у наш кiналекторый. I сутыкаемся з такiмi, якiя гатовыя заплацiць штраф, каб толькi не iсцi на лекцыi: маўляў, шкада часу, адчапiся ад мяне, iнспектар, i паляцеў далей... Будзем пераконваць i такiх, i кiналекторый тут — не апошнi сродак уздзеяння.

Чалавек лепей успрымае iнфармацыю, калi бачыць на свае вочы. I калi кадры наступстваў аварый дапоўнiць граматным расказам, ды яшчэ i на пытаннi адказаць — будзе плён. Некалькi дзён таму ў кiналекторыi я адказваў на пытаннi пра бяспеку руху 40 хвiлiн, iншым разам — гадзiну. Гэта вельмi карысная форма зносiнаў з насельнiцтвам.

— А цi запрашаеце вы на iх пешаходаў, якiя таксама часта вiнаватыя ў дарожна-транспартных здарэннях?

— Вядома, запрашаем. Летась у нас было больш за дзве сотнi здарэнняў па вiне пешаходаў. Мы iх два гады практычна не штрафавалi, бо ў нас не было квiткоў, а складалi на iх адмiнiстрацыйныя пратаколы. Але знаходлiвыя парушальнiкi маглi з лёгкасцю паведамiць iнспектару ДАI каардынаты свайго суседа, якi ў сваю чаргу спакойна даказваў, што ён быў на працы ў момант парушэння. Цяпер пешаходаў штрафуюць на месцы i настойлiва запрашаюць у кiналекторый.

— Сёння ў горадзе на ажыўленых перакрыжаваннях i вулiцах устанаўлiваюцца вiдэакамеры. Гэта стане яшчэ адным фактарам цiску на вадзiцельскую свядомасць?

— Нашы вадзiцелi, калi бачаць, што на дарозе няма iнспектара ДАI, то лiчаць, што можна i парушыць. А цяпер на ўездзе ў Магiлёў i на вулiцах будуць усталяваныя 13 вiдэакамер. Iнфармацыя з iх будзе захоўвацца, i спецыяльны iнспектар будзе адсочваць i выклiкаць парушальнiкаў. Калi ласка, вось ваш нумар, вы праехалi на чырвонае святло, паглядзiце пратакол, заплацiце штраф. На дарозе iнспектар можа дараваць альбо не, а тут давядзецца плацiць дакладна. Таму не раю iгнараваць папярэджаннi аб вiдэафiксацыi. I хачу зазначыць, што камеры перасоўныя, месцы iх усталявання будуць мяняцца. I муляжы таксама будуць стаяць — як сродак цiску на нядобрасумленных вадзiцеляў.

У будучым, хочам мы гэтага альбо не, а iнспектары ДАI будуць з’яўляцца на дарогах толькi для аказання дапамогi або пры разборы ДТЗ. Тое, як яны сёння стаяць i выяўляюць парушэннi — гэта мiнулы век, не дае вынiкаў. Iнспектар павiнен пачынаць сваю працу з людзей.

— Атрымлiваецца, што iнспектар ДАI не з жазлом на дарозе павiнен стаяць, а з «лэп-топам» хадзiць па ўстановах...

— Так, усё мяняецца. I цяпер iнспектар ДАI ўжо, так бы мовiць, не той. Раней яму трэба было выявiць дзесятак парушальнiкаў, i тады ён меў рэпутацыю добрага супрацоўнiка. А цяпер нам патрэбна яго прафiлактычная праца. Напрыклад, са школьнiкамi.

Калi мы малых прывучым у цёмны час сутак вызначаць сябе на дарозе флiкерамi, то яны на ўсё жыццё прызвычаяцца да гэтага. Калi людзi будуць машынальна апранаць нарукаўную павязку з элементамi, якiя адбiваюць святло, гэта ўратуе людскiя жыццi.

— Дзецi, канешне, слухаюцца iнспектараў. А вось як рэагуюць на заклiкi ДАI наконт флiкераў жыхары сельскай мясцовасцi, якiя перасоўваюцца ўвечары i ноччу па абочынах дарог?

— Да дарослых гэта даходзiць цяжка. Нашы людзi добра робяць высновы, калi з iмi ўжо, прабачце, нешта нядобрае здарылася. Аднойчы давялося размаўляць на дарозе з людзьмi, якiя iшлi па праезнай частцы. Падышла жанчына i паказала нарукаўную павязку. Сказала, што носiць яе ўжо месяц: пасля таго, як яе ўвечары збiла машына, бо вадзiцель не заўважыў жанчыну ў цемры.

— А як удалося справiцца з прышпiльваннем вадзiцеляў рамянямi бяспекi? I з чаго пачалася летась гэта кампанiя?

— Мiнулым летам у Маскве адбылася мiжнародная навуковая канферэнцыя, дзе бралi ўдзел прадстаўнiкi ДАI з Беларусi. Там адным з пытанняў былi якраз рамянi бяспекi. Прызнана, што падчас ДТЗ, калi прышпiлены вадзiцель i пасажыры,у 80 працэнтаў выпадкаў меней каэфiцыент цяжкасцi наступстваў. Мы раней не надавалi гэтаму вялiкага значэння, але iгнараваць сусветны вопыт не можам.

Хоць народ прывучыць было складана. Мы пачалi з сябе, а потым перайшлi на цывiльнае насельнiцтва. I вынiкi ёсць. Раней мы заўважалi, што пасля дробнага здарэння, дзе сутыкнулiся два аўтамабiлi, чалавек назаўтра iдзе ў бальнiцу з наступствамi ўдараў альбо страсеннем галаўнога мозгу. А цяпер удзельнiкi такiх ДТЗ меней сталi звяртацца па медыцынскую дапамогу.

— Колькасць аўтамабiляў iмклiва павялiчваецца, а на вулiцах Магiлёва, хоць i не сталiца, а ў гадзiны пiк узнiкаюць заторы. Як вам бачыцца вырашэнне гэтых праблем у будучым? Што плануецца новае ў арганiзацыi дарожнага руху?

— Прапаноў мы можам выказаць шмат, але яны патрабуюць значных грашовых выдаткаў. Таму мы засяроджваем увагу на тых момантах, калi без вялiкiх сродкаў можна аблегчыць жыццё ўдзельнiкам дарожнага руху.

У гадзiны пiк мы ставiм iнспектараў на вулiцах, дзе найбольш iнтэнсiўны рух. Яны адсочваюць сiтуацыю i, калi трэба, звязваюцца з аператарам i замаўляюць зялёнае святло для напрамку, дзе скапiлася шмат аўтамабiляў.

Канешне, каб павялiчыць прапускную здольнасць, трэба будаваць паветраныя i падземныя пешаходныя пераходы. Трэба раздзялiць аўтамабiлi i пешаходаў. Гэта яшчэ i бяспека.

У нас з’явiлiся пешаходныя пераходы з таймерамi, якiя паказваюць, праз колькi секунд запалiцца «зялёны». Пераконваем дарожныя арганiзацыi рабiць нармальныя пешаходныя дарожкi ў вёсках. На бабруйскiм накiрунку шмат зрабiлi, калi прыводзiлi ў парадак дарогу да «Дажынак».

Трэба раздзяляць агароджамi патокi на трасах, а ў населеных пунктах рабiць пешаходныя пераходы. Але i гэта не ўсюды дапамагае: днямi ў вёсцы Сумарокава Магiлёўскага раёна, дзе ўсё зроблена iдэальна ў плане арганiзацыi руху, п’яны мужчына пералез металiчную агароджу i быў адразу збiты машынай насмерць. П’яныя людзi на дарозе — пешшу альбо за рулём — гэта страшна!

— Як у сувязi з Дырэктывай № 2 вядзецца праца з грамадзянамi? Цi лёгка сёння простаму чалавеку дастукацца да кiраўнiцтва абласнога ДАI?

— Людзi прыходзяць да нас са скаргамi i прапановамi, з рознымi пытаннямi. Калi я на месцы, гатовы заўсёды прыняць людзей, незалежна ад раскладу прыёму грамадзян. Тым больш, калi яны прыехалi здалёк. Мы атрымлiваем шмат лiстоў, а таксама i некалькi тэлефанаванняў штотыдзень на «гарачую лiнiю». Людзi дапамагаюць нам, падказваюць — напрыклад, дзе ўсталяваць дарожны знак цi на якiм участку дарогi няма святла. Мы ўдзячныя за парады. Любы чалавек можа проста падысцi да iнспектара на дарозе i выказаць сваю заўвагу, i ён абавязаны напрыканцы змены перадаць яе кiраўнiцтву. Мы ад народа не хаваемся, а iдзём блiжэй да яго.

— А вы самi любiце ездзiць за рулём?

— Люблю, але гэта цяжка. Ведаеце, калi едзеш на ДАIшным аўтамабiлi, то адразу культура вадзiцеляў побач з табой рэзка павялiчваецца. Як толькi на звычайнай — культуры вельмi мала. Напрыклад, калi занята паласа з-за ДТЗ i вадзiцелю трэба перастроiцца ў iншы рад, яго не прапускаюць. Пры сутыкненнi аўтамабiляў могуць i кулакамi памерыцца «гарачыя» вадзiцелi. I калi iнспектар прыязджае на месца здарэння, то незразумела, ад чаго ўрэшце пацярпелi ўдзельнiкi ДТЗ. Праўда, калi з’явiлася страхаванне, то такiх дзiкунстваў стала меней. Ды i культура паводзiнаў на дарозе патроху ўкараняецца: калi вы саступiлi дарогу, а вам падзякавалi «аварыйкай», гэта ж прыемна!

Гутарыла Iлона IВАНОВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сучасны iнспектар дарожнага руху — не з жазлом на дарозе, а з ноўтбукам перад аўдыторыяй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика