21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: рост цэн на энерганосьбiты для Беларусi — гэта прамыя ўказаннi Прэзiдэнта Расii

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 1 лютага даў iнтэрв’ю вядомаму пiсьменнiку, публiцысту, галоўнаму рэдактаму расiйскай федэральнай газеты «Завтра» Аляксандру Праханаву.

Аляксандр Праханаў з’яўляецца аўтарам больш як 30 аповесцяў, раманаў i зборнiкаў публiцыстычных артыкулаў. Узнагароджаны ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Чырвонай Зоркi, лаўрэат прэмii Ленiнскага камсамола, прэмii iмя К. Федзiна. Вядомы як аўтарытэтны грамадскi дзеяч.

У ходзе вельмi шчырай размовы закраналiся пытаннi знешняй палiтыкi Беларусi, узаемаадносiнаў з Расiяй i цэн на энерганосьбiты, супрацоўнiцтва з еўрапейскiмi краiнамi, рэакцыi народаў Беларусi i Расii на так званы нафтагазавы канфлiкт.

На пытанне, якiя перспектывы далейшых беларуска-расiйскiх адносiнаў на фоне нядаўнiх падзей, Прэзiдэнт заўважыў, што ў цяперашняй сiтуацыi «ўсё залежыць ад расiйскага кiраўнiцтва». Гэта датычыцца i далейшага выбудоўвання адносiнаў у справе будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы. «У Беларусi агеньчык гэты тлее, хоць будзе вельмi няпроста», — ацанiў Аляксандр Лукашэнка перспектывы ў гэтым напрамку супрацоўнiцтва.

Пры гэтым ён нагадаў, што Беларусь у пытаннi саюзнага будаўнiцтва дакладна прытрымлiваецца Дагавора аб стварэннi Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii, дзе вызначаны галоўны прынцып гэтага ўтварэння — раўнапраўе бакоў.

Аляксандр Лукашэнка на канкрэтных фактах паказаў некарэктнасць разлiкаў расiйскага боку, згодна з якiмi беларуская эканомiка быццам бы датуецца Расiяй.

Закранаючы скачок цэн на энерганосьбiты для Беларусi, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Гэта былi прамыя ўказаннi прэзiдэнта Расii. Справа не ў «Газпраме», у гэтым выпадку не ў iм, а ў кiраўнiцтве Расii. Усё пераведзена на бухгалтэрыю. Але бухгалтэрыя — гэта не аднабаковы рахунак, гэта павiнен быць абсалютна аб’ектыўны рахунак». Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы ў якасцi толькi аднаго прыкладу нагадаў, што стварэнне паўнацэннай абарончай групоўкi войскаў з усёй неабходнай iнфраструктурай на заходнiм напрамку абышлося б Расii $21 млрд.

Прэзiдэнт Беларусi яшчэ раз пацвердзiў шматвектарны характар знешняй палiтыкi краiны, дзе ёсць месца супрацоўнiцтву не з адной дзяржавай, а з многiмi — i на Усходзе, i на Захадзе.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 1 лютага даў iнтэрв’ю вядомаму пiсьменнiку, публiцысту, галоўнаму рэдактаму расiйскай федэральнай газеты «Завтр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика